aj - Харошы аўтобус пахіціў агмень [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Харошы аўтобус пахіціў агмень [Apr. 14th, 2005|01:54 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Варта было сесці ў 120-ты аўтобус, які меў справу везці мяне і яшчэ адзін натоўп на працы й вучобы, ды ад'ехаць вярсту, як піпелац загарэўся і загадаў доўга жыць. Кіроўца безумоўна апынуўся сваім чалавекай, бо адчыніў дзверы і выпусціў перапужаных пасажыраў толькі тады, калі ўвесь салон ахінула сівое морыва дыму. Яшчэ доўга палаў аўтобус у палях Дружбы, покуль канчаткова ніе выбухнуў, а я ж сваім чэрагам пайшоў пехам далёка й высока, каб паспець туды, куды загадана было паспяваць гэтай пахмурнай шчаслівай раніцай...
LinkLeave a comment