| камелот |
[Feb. 11th, 2004|12:08 am] |
мне на вежы вартавой... места ноччу сьцерагчы... месяц разам будзь са мой... ты сьвятлом начным спакой, дапаможаш зьберагчы...
Па дарозе ў Сьветлагорск..туды і абратна... праслухаў альбом "Краіну талераў" разоў дзесяць... Проста шыкоўна, выкінуць абсалютна нечага... Як і дадаць нечага... куды ўжо лепей?? Такая дзіўная..казачная атмасфэра..робінгудаўская штолі?... Атмасфэра з часоў, калі на школьным калядным ранішніке ўсе былі прынцэсамі і каўбоямі..А я быў чэлам ў скуры, імправізаванай кальчуге, чэлам з кіньжалам і лукам..чэлам з паламанымі стрэламі...
А Ігарку Войнічу не хапае грошаў, каб выдаць новы альбом, ужо запісаны альбом... "Заклінальнік ветраў"... Дзікасьць... калі выходзяць праэкты рознага, але значна слабейшага плана..у шыкоўнейшага гурта няма грошаў на выданьне кружэлькі... Трэба нацягаць з сьвету па нітцы і дарабіць гэтае цуд...
Амаль ўвесь дыск зроблены ўласна Войнічам...Што будзе на ім?... Працяг няскончынай гісторыі пра Змагара Адася?
Грошы правяць сьветам....
ноч маўклівая лягла....места безклапотна сьпіць..апусьцілася імгла... у вокнах не відаць cьвятла, толькі вунь адно гарыць... |
|
|
| Новыя прыгоды неўлавімых |
[Feb. 11th, 2004|01:52 pm] |
і я таксама не веру ў анархію... але ў анархію сёньня... але гэта шыкоўны брэнд... толькі як рамантыка першых гадоў рэбалюцыі... даўгавалосыя жаўнеры ў чорных паліто, абвязаныя шарфамі... маўзеры, шашкі, чарапы і косткі ў ролі сымбалаў.... з другога боку ім чырвонаармейцы ў шынэлях і пілотках з чырвонай зоркай, тачанкі, і камісары...граючыя на гармоніках... паля пакрытыя толькі высыпаўшым сьнегам... ці наадварот сухія бязводныя стэпы... Менавіта часы двухуладзя - самае анархічнае часы... Чырвоны сьцяг над сялібай, чорны сьцяг над сялібай, тры-калор над сялібай... падзялілі расею...
Анархісты знают рай, Анархісты верят в бред.... |
|
|