aj - February 23rd, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

February 23rd, 2004

8марта:) [Feb. 23rd, 2004|02:52 pm]
гэта якабы сьмешна і якабы мае прытэнзы на арыгінальнасьць?

лепей бы гэта была рашчэска ці прызерваціф...
але, як заўсёды...
б ы д л а ды жарты быдлячыя...
Link4 comments|Leave a comment

scum [Feb. 23rd, 2004|10:22 pm]
Я ведаю, што я харошы чалавек,
напэўна і астатнія гэта ведаюць. ўпэўніваюся ў гэтым усё болей і болей...

Стаяў сяводня на Цоі і размаўляў з вясёлымі панкамі...
панкі вясёлыя, але яны панкі...асабліва мяне ўміляў паўнагадовы васьмікляснік у шаліку Гражданкі, як прызнаўся, што ніякі ён не панка, а ўвогуле блэкер і сатанюга...
на пытаньне аб гуртах якія ён слухая, адказаў чыста па панкаўскі наіўна і непасродна: Кэннібал Корпс, Крэдл оф Філз... :)
Вельмі здзівіўся маёму глумленьню на гэты конт, і незразумела плёскаў вачыма пачуўшы новыя словы: Бурзум, Іммортал ды Бехемотх...
- так, трэба знайсьці..паслухаць...

Цёпла развітаўшыся з добрыма людзьмі...
я пакрочыў далей,
як услыхаў за сабой клясічныя словы " эйПацан, пастой!"...
скіноў я ўбачыў раней, яшчэ калі адыходзіў ад мемарыялу, іх было пяцёра, я ж падлічыў!...
вядома на позывы не адгукнуўся і пачаў разваліста кіручыць далей...
Хех! Скіны-гопнікі, дагналі-пачалі настойліва і злосна патрабацваць грошы-цыгарэты... Чалавек які завёцца мною вядома адмовіўся (так, зарас я стаў такім), і ў момант услыхаў "прапанову" атрымаць па ебалу (не, эта мякка сказана)... я-чалавек жа зусім башнязрывацкі З г а д з і ў с я, падумаць толькі..што на міня найшло...
канешне тут жа быў цвёрдае рукой аднаго з здаравякоў прыціснуты да абочыны дарожанькі..(а раён там цёмны, хоць і цынтральны...)

У такую шыкоўную дату я падрыхтаваўся памерці хероем, памерці ў баі супроць пяці злых і здольных на ўсё асілкаў...
Але, ці то дата гэтая абарончая, ці то твар мой добры, ці то выйшэйшыя кармічныя сілы мяне ўратавалі...
Самы скінасты скін (на две галавы вышэй за мяне (хто мяне ведае, зразумее) у разетцы бела-блакітнай і камэлотах, пры тым што астатнія байцы былі апрануты па-простаму) з "баявым кліяам" - Так пацаны, остафте ево a пакое...
Павіньшаваў міня са сьвятам (!) і адпусьціў васваясі...
Сыйшоў я на дзіва спакойны і задаволены жыцьцём, а брытагаловыя пакрочылі да Цоеўскай стенцы, дарывацца да жабракоў-панкаў...

З днём ультрарадыкальных абаронцаў айчыны, чужыны і даўгавалосых хлопцаў вас людзі!
aber Oden mit mir!
Link6 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | February 23rd, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]