| цьфу! |
[Mar. 9th, 2004|12:01 pm] |
кроў езуса за палтары тышшы. бязбожых атруціла, сумленным было харашо... |
|
|
| :)) |
[Mar. 9th, 2004|06:06 pm] |
ну й вядома пытаньне месяца: "што у тебя под штанамі?" і рэпліка на яго з боку талстога капітана - "нубляёбанывротштотытакіявапросызадаешдебіл, сказалжынеразгаваріватьбляспацанамі!" |
|
|
| дарк мідівал таймс |
[Mar. 9th, 2004|08:22 pm] |
| [ | Current Mood |
| | hopeful | ] |
| [ | Current Music |
| | Satyricon - Skyggedans | ] | с кожным днём фсё цяплее і цяплее, няўжоха? |
|
|
| ЯК Я З ДЗЕДАМ ПАКУТВАЎ, А БАЦЬКІ ТАДЫ ЯШЧЭ НЕ БЫЛО. (Беларуская народная казка) |
[Mar. 9th, 2004|08:54 pm] |
| [ | Current Mood |
| | surprised | ] |
| [ | Current Music |
| | Satyricon - Dark Medieval Times | ] | Я жыў з дзедам, а бацькі яшчэ не было. Былі ў нас з дзедам пчолы па сабаку, насілі мёд рэзгінамі. Адна пчаліна несла мёд цераз возера і ўпусціла рэзгіны мёду ў возера – гэта возера стала салодкае. Хадзіла там мая кабылка і выпіла гэту ваду, так што аж упілася і ляжала п'яная. Толку не маглі мы даць з дзедам (а бацькі тады яшчэ не было). Ўзяў мой дзед ды шкуру здзёр з яе. Праспалася гэта кабылка і ўстала. Як напалі на яе авадні з мухамі, а яна ж без шкуры. Я ж узяў з дзедам (а бацькі тады яшчэ не было) абсыпаў яе грэчкай дзеля таго, каб была гнедая. Як парасла грэчка на кабыле ды як унадзіліся на тую грэчку цецерукі, то і тут мала з яе толку. Дзед мой кажа (як бацькі тады яшчэ не было): - Трэба звязаць дзве вяровачкі і перакінуць цераз кабылу, прывязаўшы каробачку, а к хвасту прывязаць даўбешачку: цецерукоў як наляціць, яна хвастом як махне, то цецерука і заб'е. Зрабілі мы так з дзедам (як бацькі яшчэ не было). Стала гэтая кабыла біць цецерукоў і набіла поўну каробачку, так што стала цяжка і перарэзала павадком кабылку. Трэба ж тут даць ратунак,- як жа жыць без кабылкі? Мой дзед кажа (як бацькі яшчэ не было): - Трэба адсеч дзве дубінкі і сшыць кабылку. Мы так і зрабілі. Параслі дубы на кабыле з гэтых галін дубовых, так што не магла яна і хадзіць: возьмуць і абернуць яе набок. Што нам тут рабіць з дзедам? (А бацькі ўсё яшчэ не было.) Давай мы ўжо бычкамі пасеку араць. Пааралі, пасеялі мы з дзедам (як бацькі тады яшчэ не было) пшаніцы, ячменю. Як парос ячмень – стараму вераб'ю па калена, а маладому па бруха, колас ад коласа – не чуць голаса. Зжалі мы з дзедам (як бацькі тады яшчэ не было) ячмень гэты, а як ужо злажылі, дык капа ад капы – на дзень язды. Перавезлі мы яго з дзедам дамоў і залажылі ў хаце на стаўпе, што каля печы стаіць, і сталі мы ўжо з дзедам малаціць (а бацькі ўсё яшчэ не было), так што страты не было; лыжкамі мералі, каўшыкамі зносілі, з току гэта ўжо збіралі. Цяпер сталі мы з дзедам (а бацькі ўсё яшчэ не было) гэтым ячменем кабана карміць і выкармілі, што якраз падлезе пад чыгун і схаваецца. Выгналі мы яго з дзедам вон ужо на двор. Ухапіла яго варона, можа яшчэ маладая, узяла ў дзюбу і раздзяўбла, на калу сідзячы. Няма ў нас з дзедам (а бацькі яшчэ не было) мяса, дык мы кол гэты сячэм і ў гаршочак кідаем: кабан наш тлусты быў, так што і кол здору набраўся і ад яго ў гаршочку накіпае. А цяпер , слава богу, мы і лепш жывём, бо нарадзіўся мой бацька. Мы з дзедам пастарэлі і пасівелі, ды і бацька ўжо цыбук вялікі вырас. Я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, а ў рот не пападала. Далі мне баранУ – я адтуль смаргануў, далі мне смаляную кабылу: ехаў я, ехаў на ёй – стала мне холадна; расклаў я агонь, пачаў грэцца, а кабыла мая і растала, вядомая рэч – смаляная. |
|
|