| непрерывный солнцеворот |
[Jul. 3rd, 2004|12:37 am] |
бля, як усё складана... занудства аля дэкаданс і лядзёвае піва з страшным пахам і салодкім смакам... людзям так падабаецца выкарыстоўваць іншых людзёў, нават ня думаючы, што яны робяць ім непрыемна... людзям падбаецца параноя, а мне не падабаецца пошук адказаў на пытанні ў выглядзе начных летуценьняў... але падаюцца гукі ночы над індустрыяльным горадам... стукі, гоманы і плёс рыбаў-мутантаў у гарадскіх водах, плёск цюленяў-мутантаў, я ненавіджу гаўбцы, і ўсё, што з імі зьвязана... я ненавіджу людзей, але люблю ўсё, што з імі з'вязана... гаўбцы і гопнікі - выключэньні, хапае і іншых выключэньняў, напрыклад відавочная няшчырасьць, выходзіць я ненавіджу сябе...
прачнуцца бы находзячым ранкам... і ў лес! |
|
|
| хатнія жывёлы |
[Jul. 3rd, 2004|02:53 am] |
Пад радство, перад новым годам, калі мне было трынаццаць год, быў пёс Тобіас. Я знайшоў яго ў параднай пад цяплухай, а маці яго галоднага і спужанага адкарміла і звадзіла да вецерынара, бо адчувала маралёвы недахоп ў хітрым пітомцы. Чувак аказаўся чымсьці паміж таксам, даберманам і ратвелерам (тота ж) і меў 3 месяцы ад нараджэньня. Шцанюк меў злобны і вясёлы характар, рэактыўна насіўся па кватэры і атакаваў усё, што мелася хатай, асабліва людзёў, мэблю, лямпачкі і правады. Але на вуліцы вёў сябе ціха і прыстойна, ніколі не збягаў і трымаўся нагі гаспадара. Я любіў, любіў яго нават тады, калі ноччу ён закрыты ў прыбіральні, выў на луну. Была зіма, а Тобіас быў харошым сабакам. Напэўна такога сябры мне не хапала. Знаёмыя клікалі яго Тобам і мелі страшэнныя дыры ад зубоў на адзеньні, яны таксама няшчадна любілі яго. Пад новы год шчанюк захварэў і памёр. Было вельмі сумна і больна. Акрамя Тобіаса , я ў маленстве меў кацяня з імём Гудбай. Чорна-белага малыша, які нават застаўся на старых фатаздымках. Яго я задушыў. А яшчэ адзін раз мой бацька забіў крата, але гэта зусім іншая гісторыя. |
|
|