aj - July 13th, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

July 13th, 2004

бс [Jul. 13th, 2004|04:10 pm]
бездна,
усё ноч жорсткія прыступы кашлю...
усё ноч жорсткія прыступы нянавісьці...
і добрыя пост-ядзерныя сны...

кхе-кхе....
Link1 comment|Leave a comment

[Jul. 13th, 2004|11:04 pm]
[Current Music |Burzum - Tuistos Herz]

Раптоўна прабіла на паніку, сэрца білася як шалёная вявёрка, пытаючыся сарвацца з арбіты. Я ўгрызаўся ў тэлефоны ды званіў па знаёмым нумарам, але заўсёды пужаўся голасу ды кідаў слухаўку. Нябёсы былі цёмныя і жудасныя, хацелася плакаць ад страху і бегчы куды-небудзь. Я схаваўся у аутобус, тут мне стала лягчэй. З цёмнымі нябёсам пачалася навальніца, і мае добрыя сяброўкі маланкі сваім халодным і хуткім, але такім добрым сьвятлом прымушалі біцца сэрдца павольней. Эйфарыя пачала перамагаць боязь.
Я выйшаў з аўтобусу і трапіў пад вялізарныя кроплі халоднага дажджу. Кожная з іх падала на маю скуру і аддавала ўсю сваю салодкасьць мне. Іх было шмат і яны мяне любілі. Я кахаў у адказ...
Навальніца...Мне ніхто болей ня быў патрэбны...
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | July 13th, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]