| трылер |
[Sep. 2nd, 2004|12:21 am] |
|
У мяне чорны язык! |
|
|
| Брудна-бурае расчаравнаьне. |
[Sep. 2nd, 2004|07:50 am] |
Данак атрымаў паведамленьне а сьмерці кашака, стоячы на начным жнівеньскім асфальце. Выпаўшы з рук флакон сіропу праліўся брудна-бурай вадкасьцю. Расчараваньне. Данко заўсёды думаў, што яго сіроп аксамітна-зялёнага колеру, праглынаючы мянтолавую субстанцыю. А гэты брудна-буры, гарбатавы колер ўжо даўно прыеўся. Брудна-бурым быў ягоны некалі яшчэ жывы кашак. Фантастычна! Мядзьведзі бываюць бурымі, куніцы, але не! Ніколі не кашакі. У пагібелі вусатага монстра самым страшным было тое, што цяпер тата не будзе набываць сьняданак для коціка. Гэты засмачны корм, "Чаппі" здаецца, яшчэ з такім сьмешным брудна-бурым сабакам на пачаку. Данко вельмі любіў гэтыя мясныя кругельчыкі. Зараз жа, калі няма кашака - не будзе і кругельчыкаў. Расчарованы Данак пнуў праліты флакон сіропу і пайшоў уніз па вуліцы. Двое тыповых балбесаў сядзелі на ўзбочыне й палілі самаробную хімку, па-чарзе перадваючы адно адному даражэнную гішпанскую люльку. Хто ваша маці? - спытаў даўным-даўно ўжо безвыходна хворы Данак. Іхняя маці ляжала зараз у коме і бачыла скрозь агні рэанімацыі вясёлы тузін апосталаў. Потым яна ўсей сваёй радне ня раз перакажа гэтую гісторыю. Ну такая тыповая маці, як раз для двух балбесаў. Адзін з двух абалдуяў падняў вар'цкія блакітныя вочы, смачна выдыхнуў опіюмны дым і спытаў ці знаёмы Данак з Хрыстом. Данко падмануў, што не. Данак прызвыкся казаць хлусьню ў такіх выпадках. Ён звыкся да таго, што з рэшты рэшт суб'ект, які задае падобныя пытаньні апыняецца якім-небудзь камітэтчыкам, мянтом ці гомасэксуалістам. Хрыста ён добра ведаў, даўно ў ім расчараваўся. А магчыма яны маглі б стаць добрымі сябрамі. Промнямі брудна-бурага, ужо восеньскага сонца, золак асвяціў места. Людзі ўжо спяшаліся на працу. На сваю брудную бязгрошавую працу. А Данко павольна ішоў на сустрач сонцу, на сустрач новым расчараваньням. Хоць лісьцце яшчэ было зусім не восеньскім, зусім не бурым і зусім не брудным, усё адно нават гэты зялёнейшы колер лістоў нараджаў адмоўныя думкі. Ўжо, як месяц Данак корміць сваю пародзістую аксамітна-зялёную канарэйку выключна чыстым парацытамолам. |
|
|
| Калі-небудзь, калі не будзе нас... |
[Sep. 2nd, 2004|10:12 pm] |
Адное расчаравньне ў сьвятлы ліхтароў. Тысяча і адна прычына пайсьці на рызыку. |
|
|
| |
[Sep. 2nd, 2004|10:22 pm] |
|
А можа і сапраўды ўсё гэта скончыць? |
|
|
| :( |
[Sep. 2nd, 2004|11:35 pm] |
|
У сьметніцы на трамвайным прыпынку ляжалі два пачакі з пад туссіну+. Глупыя людзі, бессэнсоўна пераводзіць грошы. Думаў пайсьці шукаць іх. Перадумаў. Напэўна яны былі ўжо далёка. А можа гэта ён, ці яна... Усе яны - яно. |
|
|