| Сны |
[Oct. 15th, 2004|02:34 am] |
Сны натуральныя канешне не йдуць у параўнаньне з псіхатропнымі снамі наяву, бо маюць надта неўдзельны характар і не падтрымліваюць сувязі з праходзячай пад час сну сапраўднай існасьці, але часта прыпадносяць прыемныя сюрпрызы. За ноч мне сніцца тузін сюжэтаў, якія як бы перасякаюцца, у здаецца адных і тых жа сітуацыях змяняюцца напрыклад персанажы ці ўмовы следства і выніка. Але падарожжы цяжка затрымліваюцца ў адсутнасьці галавы. Памятаю я заўжды толькі фрагменты начных вандровак.
Сон з снамі - неглыбокі ды нездаровы сон. Раю зачыняць фортку і не зачыняць фіранкі - недахоп кіслароду ды умовы ў якіх чалавек недастаткова абмежаваны ад знешніх сэнсарных эфектаў (сьвятло ліхтарняў праз вакно, ці напрыклад музыка) вельмі спрыяюць неглыбокаму й нездароваму! Доказ таму ў маім выпадку - найбольшая канцэтрацыя сьвядомых сналетуценняў раніцай, калі за вокнамі сьветла і праз зачыненую фортку ўсёж-такі ўрываецца шум вуліцы. А недахоп сьвежага паветра прапануе неахайную працу мозгу, пад час якой парушаюцца сістэмнасьць пасьвядомасьці і ўзнікаюць фантастычныя выявы. Ня думаю, што сны нешта значаць з шаманскай кропкі погляду, але яны, як дзеткі недасягальных пад час бадзёрага жыцьця частак мозгу, могуць стаць ежай для моцнай чалавецкай думкі. Салодкіх сноў. |
|
|