aj - October 25th, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

October 25th, 2004

Падцёк сьвядомасьці [Oct. 25th, 2004|12:20 am]
Гэта ўсё градыёзная гульня ў жыцьцё, якая скончыцца ўсеагульным самагубствам. Усеагульным, толькі тэрмін у кожнага будзе свой, уласны.

Усе пачуцьці жывуць толькі ў несусветных глыбінях падсьвядомасьці. Тое што на паверхне - спроба адной жывой істоты перагуляць другую. Таннае і шчаслівае жыцьцё. Навошта жыць, калі і так усё зразумела? Толькі з-за нябачных за некалькі крокаў дробязеў?
Вучыцца, Працаваць, Жаніцца - кругаварот рэчваў.
Невучыцца, Непрацаваць, Нежаніцца - таксама кругаварот рэчываў у іншай гарызанталі.
Некаторы чалавек падстраіваецца гуляючы. Такіх мала. Астатнія ўспрымаюць жыцьцё сур'ёзна. шукаюць выйсьці, схованы сэнс і прочіе іные прадметы.
А прадметы плаваюць як рэшткі разбітага карабліка - на паверхне акіяну. Астральныя катастрофы, пазёрства, гістэрыкі, спробы жыць харашо - адное і тое ж, непатрэбны бруд які хістаюць падуласныя толькі месяцу хвалі. Сярод іх часам знаходзіць золата, але што такое золата ў параўнаньні з сонцаваротам і месяцам???

Якія ў нашам сьвеце паняцці а гонары? Гонар - нешта недасканалае, недаразумелае. Ім называюць усё, што захацят... Але толькі не ўчынкі чужынцаў. Чужынцы блізкія як ніколі, але і адначасова далёкія. Людзі помсьцяць адно адному, называюць гэта гонарам. Гуляюцца.
А тыя, што не гуляюцца, нават і нез адумваюцца над такімі словамі. І над іншым не задумваюцца. Ім падавай міру, свабоды, золата на лапаце і ,каб адчапіліся падавай. Але так прсота нельга адчапіцца. Патрэбны падставы. Такія ж самыя дробныя карты. тая ж самая гульня на грошы, душы и цела.

Сонцаварот сьвеціць. Блукае па небу месяц. Хутка лістапад,а туманаў сапраўдных яшчэ не было. Вожык ня можа быць абразцом для падражания в віду сваёй ушчэрбнасьці. Але ён заўсёды ў тупані. Лепшы шлях - па мордзе і ў бок, атайці ў старонку і ператварыцца ў ігольчатага яжа.
Ненавіжу сьвет, абажаю гуляцца. Дзяцінства самае чыстая чалавецкая пара. Дзякй, што я яшчэ зусім дзіцё. Всоь і повад для цынічных каментараў "дарослага" насельніцтва вёскі. Ня трэба думаць. Трэба гуляцца. Дума да навінак даведзе.

Але ж і гульня таксама. З сярэдзны лета адчуў за сабою першыя прызнакі адсутнасьці даху. Не, тады яшчэ толькі аблятала чарапіца. А цяпер я ляжу ў ложку і адчуваю як кроплі восеньскага дажджу падаюць мне туды, дзе пад сантыметрам некалі шчыльнай, парослай валасамі і педекулёзам субстанцыі ляжыць нешта, што ўжо бачыць смак восеньскага паветру, вільготны водар туману, глядзіць, не разумея на апалае восеньскае лісьце.
Людзі так далёкі,
Муры пакою такія далёкія.
Я сіжу на стуле пасярод вялізнага белага сьвету, дзе куды не ідзі - толькі стул.
Рэальнасьць настолькі туманна, што часам сядаеш міма стула. Ляціш кудысьці гадзінамі да цэнтра неіснага зямнога ядра ды зноўку падаеш на стул.
Стул да бясконцасці ўніверсальны прадмет. Але выкарыстоўваецца зразумелым чалавекам толькі у двух мэтах, косьцвенна звязаных адно з адным.
Пасядзім, падумаем.

Лепей гэта быў бы стулчак унітаза.
LinkLeave a comment

Таду-даду-дам. [Oct. 25th, 2004|12:28 am]
Link4 comments|Leave a comment

[Oct. 25th, 2004|09:13 pm]
[Current Music |Burzum - Tomhet]

Уся праблема сьвету чалавецкага у тым што ён ляжыць сваёй цыклічнасьцю на магчымасьці вяртаньня,
у сувязі з дадзенай магчымасьцю ўсё даруема наперад, і гэтым самым, усё цынічна дазволена.
LinkLeave a comment

аля Варг [Oct. 25th, 2004|10:18 pm]
Link3 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | October 25th, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]