aj - October 30th, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

October 30th, 2004

[Oct. 30th, 2004|10:21 pm]
Па туманнай магістралі жалезнага Фелікса, на прыпынку аўтобусаў і тралейбусаў Медінстытута панна пенсіённога ўзросту сьпявала хрысьціянскія гімны на беларускай мове. Людзі, хто слухаў, хто маўчаў у асфальт, хто сьмяяюся, хто проста ўсьміхаўся без усялякага здзеку. Нейкі бадзяга-жабрак спрабаваў спыніць спеў, на што жанчына ўпэўнена адпіхвала бедалагу і пампезна усклікала: "Ізыдзі Дьвал! Ізыдзі!".
Я быў зачарованы якасна спетымі псалмамі накшталту Магутнага Божы з радкамі тыпу: "Есусе ўзыдзі над Беларусьсю", да так зачарованы быў, што нават прапусьціў некалькі траспартных сродкаў з рагамі і без. Але ў сям'і не без урода. Хутка мне тая соло-канцэрта адной манашкі астапіздзіла і я споўнены д'ябальскай сентыментальнасьці сеў у мясцова легендарны 25 тралейбус да быў таков.
Туман паглынуў койданаўскі тракт, гопнікаў і артадаксальных фанатак. Я тупаў па вільготнай глебе, думаючы як было бы няблага раскаціць фауста. Гэтыя кастрычынскія дні адгульваюць неверагодныя трагікамедыі.
Link3 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | October 30th, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]