aj - October 31st, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

October 31st, 2004

ЧП [Oct. 31st, 2004|07:27 am]
У нашай параднай зламаўся дамафон. Да так, што трапіць у пад'езд амаль нерэальна без дапамогі чалавека, які знаходзіцца на тэррыторыі пад'езда ці ў кватэры. На гэтае безабразіе ўчора вечарам трапіў мой бацька. Ён доўга маячыў, але ўсе мае тырканьні па гузіку з ключом не дапамагалі, таксама як і бацькіны спробы ўвесьці пароль. Я зразумеў сітуацыю і, спусьціўшыся ўніз, упусьціў ацца ўверх, а створкі дзьвяроў прыдусматрыцельна на будучыню пакінуў адчыненымі.
Але ж наша баязлівае быдла вядома не магло дапусьціць такога праізволу, як гэта дамофон можна пакінуць адчыненым? Я вось думаю: гэта ж нейкі чалавек, шалёна закрываючы на кручкі дзверы, казаў: "ух панаходзіла тут, пааткрывала, куда мілцыя глядзіць???"
Дык вось жудасная апошласьць гэтага чалавека адкрылася толькі ў раёне трэцей гадзіны ночы. Ўвесь дом з першага па дзесяты паверх агучылі бязлітасныя і рэжучыя слых дамафонныя званкі, зусім няплаўна пераходзячыя ў стук галавой аб жалязную браму і крыкі кшталту "сім-сім аткройся!". А потым проста пачаўся мярзотны жаночы роў-плач безУваходнасьці.
Я выбег на дапамогу з кватэры разам з суседам-мянтом, які таксама быў патрывожаны і разбужаны. Дзядзька лаіўся матам і араў, што нехта, хто перашкаджае спаць ноччу зараз больна атрымае па галаве. Я супакоіў яго, пераканаўшы ў існасьці страшнага ЧП.
Калі мы спусьціліся на першы паверх, старую заплакуную дзіву ўжо "выпусьцілі" з пасткі, але як і варта было чакаць ратаўнікі дадумаліся зачыніць за сабою дзеры (напэўна спадабалася ды чакаюць усеношнага працягу банкета). Паараўшы на жэншчыну, мы з суседам перавялі параднік на бездамафонную працу і схаваліся па ложкам.

Вось сіжу й думаю, што будзе калі дамафон перастане працаваць не толькі на уваход, але і на выхад? Гэтая сотня чалавек будзе жыва пахаронена ў сваіх кватэрах. Застанецца разьвішто плакаць і біцца галавой аб сьцены, да прыгаць з балконаў. Ці знайдуцца звышлюдзі, кшталту мяне і беларускай міліцыі, якія ахвяруючы сабою і сваім сном выляцяць на дапамогу?
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | October 31st, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]