| Песня октября |
[Nov. 6th, 2004|12:50 am] |
Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать! Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать!
Я проснулся с мыслью, Я проснулся другой, Мне не нужен никто, Кроме Тебя, мой дорогой.
Президент - это свет, Президент - это мир, Президенту - респект, Президент - он не один.
Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать! Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать!
Я не хочу видеть здесь американских военных, Я не хочу видеть здесь никаких военных, Я хочу жить в мире - не хочу умирать, И иду, иду, иду за него голосовать!
Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать! Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать!
Президент - это свет, Президент - это мир, Президенту - респект, Президент - он не один. Президент - это порядок, Президент - это мир, Президент мы идём за тобой как один!
Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать! Кто не любит Президента, тех надо убивать, - Красно-белые флаги руками рвать!
c) _back_@lj =) |
|
|
| Вецер у івах. |
[Nov. 6th, 2004|02:07 am] |
Мяне заўсёды захаплялі малыя менскія рачулкі. Захаплялі сваімі урбаністычна-індустрыяльнымі краявідамі ды сваёй заняпадцка неэстэтычнай прыгажосьцю і таемнасьцю. Захаплялі сваімі назвамі: У гонар якой-такой "лашадкі" названая рака Лошыца, з кім пераспаў князь Менеск на берагох Пярэспы ды чаму Сляпянка такая сляпая? А назва Мышка, увогулі выклікала слёзы пяшчотнасьцю. Рака Лошыца, жыхарамі прылеглых жылых масіваў невядома-чаму названая Мухляй - рака маёга жыцьця. На ёй я вырас і жыву зараз. Як у сне бачу гэтыя туманныя далягляды, гэтыя парослыя ясенямі ды івамі крутыя берагі, шыны ў мутнай вадзе, жукоў-плавунцоў памерам з карабок, ратаноў, якіх лавілі сотнямі і скармлівалі коткам, гарачую на марозе воду, ў якую правальваліся ногі праз праломлены лёд. Часам мне сніцца той страшны і таемны лясок паміж вёскай Дружба ды брэсцкай чыгункай, дзе рака Лошыца разліваецца на тузіны маленькіх рукавоў з празрыстай бурлівай вадою, і зліваецца пад свіст цягнікоў з Мышкай, празванай дзевяткай, з-за бальніцы, пабудаванай поблізу. Дзесяцігадовым хлопчыкам, у адзіноце сярод гэтай сера-зялёнай пушчы, я блукаў, пералазваючы праз патокі па апалым дрэвам, прыгаючы па кочкам, дастаючы з вады дзіўныя прадметы і баючыся нават падумаць пра наяўнасьць поблізу чалавека. Людзі былі чымсьці жахлівым у гэтым царстве знікаючай пад перавагай горада прыроды. Толькі я і рака. Толькі я і гэтая казка вады, дрэва і бетона. Бацькі хваляваліся за мяне, бо шмат страшэнных гісторый было расказана пра пустэчы і яры ў поймах рэкаў. Да і сам я часам бачыў дзіўных, маніакальных суб'ектаў там. Але і зноўку апранаў боты, моцна прапахлыя запахам каналізацыйнай вільгасці і бёг на зямлю марных захапленьняў. Я лавіў трытонаў, маленькіх дыназаўраў сізага колеру з аранжыкавым брушкам. Гэтыя мілыя пачваркі, як і водныя скарпіёны, жукі і вадамеркі насялялі іправізаваныя акварыумы ў мяне дома. Я быў шчаслівы з сваёй ракою й яе істотамі-жыхарамі. У мяне амаль не было сяброў, была толькі рака. Гэтае захапленьне добра трымае мяне і зараз. Будзе трымаць і заўсёды, хоць бы як успамін аб шыкоўным у сваёй незразумелай рамантыцы дзяцінстве. |
|
|
| Детский мир |
[Nov. 6th, 2004|11:39 pm] |
Дзеці. Малыя ды аднолькавыя. Крычаць нешта кшталту: "Супакойцесь сіяністы!", "Мы павесім Ніну!" ды "А вы не знаеце што я сёньня кушаў! Буалюлялюбуабулюлябуа!!!". Падсвядомасьць вымалёўвае і іншыя неакрэсленыя гукавыя выявы. Дзіцячая пляцоўка. Дзіцячы сьвет. Усё бязглузда і жахліва. Брэдбэры. Я бягу ад ніх, яны бягуць за мной. Упіваюцца пальцамі ў забор, крычаць, скаляць морды. Буалюлялюбуабулюлябуа...!!! Сонечны дзень над пажухлым лісьцем. Тлее бясконцая цыгарэта.
Вы не знаеце што я сёньня кушаў. |
|
|