aj - November 16th, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

November 16th, 2004

Русалка [Nov. 16th, 2004|03:28 am]
Лістападаўская ноч захапляе сваёй туманнай вільгацьцю ды пахам мокрага пажухлага лісьця. Сьвятло ліхтароў ніспадае на траву, прыдавая ёй колер бялёсага характару. Я павольна йду ўздоўж палогага берага ціхай рачулкі акружаны срэбнымі івамі, якія неахвотна ліняюць на чырвоную тарфяную воду. Сьвежае і зусім восеньскае паветра трапляе ў лёгкія праз нос і насычвае мозг думкамі самага высокага маралізму ў дачыненьні да засыпаючай у прадчуваньні зімы прыроды.
Яна стаіць тварам да ракі і ціха з натхненьнем грае на свірэлі. Апранутая вельмі проста, але нізвычайна, валасы яе чорныя з ізумрудным бляскам мокрыя і спутаныя. Статная прыгажосьць у зліцьці з тонкай сьвісцячай мелодыей.
Не спугнуць бы німфу - думаю я, дастаю з падпахі гармоніку, станаўлюся побач каля самае вады і пачынаю вуснамі да металу ўтвараць палохаючыя какафанічныя гукі. Дуэт утварае гармонію транса, якая льецца па вадзе ўперамешку з шэлестам лісьця і траў.
Адначасова мы заглядваем адно адному ў вочы: ейныя вочы рудыя, як вада у рацэ, з нездаровым бляскам.
- Ужо якую гадзіну тут музыкай займаюся - кажа яна, - А людзі ўсе нібыта памерлі, парадохс, ну-с прыгажун, казыткі баішся?
Яна несусветна прыгожа, яе вусны бажэственны настолькі, наколькі можа быць бажэственна німфа, ад яе пахне гнілымі водараслямі і мёртвай рыбай...
LinkLeave a comment

[Nov. 16th, 2004|11:26 pm]
[Current Music |Joy Division - I Remember nothing]

Нібыта белены аб'еўся.
Красаўкі было мала. Д'ябал nicht owned us.
Не Metel, не Brugmansia, але Fastuosa!
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | November 16th, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]