| Колікі |
[Nov. 17th, 2004|05:15 pm] |
Часам, час ад часу, у частыя часіны, калі я прадстаўлены сам сабе, гуляю ў гульні з сваёй падсвядомасьцю. Адна з такіх гульняў мае пад сабой бязглуздыя спробы ўспомніць тое, што ты ніколі не ведаў і не помніў. Пад працэс гульні звычайна загадваю жаданьне і шукаю слова. Жаданьні збываюцца рэдка, але словы знаходзяцца. Вось і сіжу зараз гадая, як звалі маршалка віленскага ў часы Вітаўта (ня трэба круціць пальцам на некалькі сантыметраў вышэй кропкі дзе зрастаюцца сківіцы, падвох маецца і разлчаны на мяне самога).
Снілася, што быў у тэатры на нейкай імпрэзе па Джойсу. Потым ў залю пачаліся сыпацца шамрокі і застралялі. Дзіўна сустрэць у две гадзіны ночы на вуліцы пралетарыя з хлеб-заводу, які маецца супраць лукашэнкі і мае ледзь не тэрарыстычныя патрабаваньні да яго. "Дайце мне аўтамат, я пайду хоць і не молад ваеваць, страляць па врагам!"... Таксама расказаў, што сідзяў на Валадарцы з сынам Кебіча, той быў па яго словам апошняй скацінай. Яно і бачна, што ў стране дазваляецца. Дом насупраць павіньнен быць чырвоным. |
|
|