aj - December 24th, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 24th, 2004

Ільля [Dec. 24th, 2004|10:44 pm]
[Current Music |Александр Васильев - Домовой]

Часам мяне кранаюць успаміны з далёкага дзяцінства. Прычым настолькі яскравыя, але туманныя і неверагодныя, што больш падобныя на сны, чым на ўспаміны.
1990, мне тры гады, мае бацькі скончыўшы філфак сумленна працуюць настаўнікамі ў мястэчку Ільля Вілейскага раёну. Тыповая вясковая хата, я сіжу на канапе і гляжу мульцікі. Перадачу перарывае рэклама, і ці то я нічога не памятаю, і ці то гэта ж было так сапраўды - фактычна ніякай рэкламы няма, ё толькі застаўка, дзе аранжавым па сініму напісана - Рэклама. Я паварачваю голаву ў бок і праз сенцы бачу адчыненыя дзверы. За дзвярыма свеціць ранішняе сонца і грукатам адзін за другім па двару ездзяць камбайны, трактары і іншыя сельскагаспадарчыя машыны. Працэсія мае выгляд сапраўднага параду, а ўспамін асыцыюецца з станам шчырай дзіцячай панікі...
Дакладна памятаю, што ў хаце былі толькі адзін пакой і сенцы ўперамешку з кухняй. Але тут я сіжу ў некім іншым пакое і маці мяне мые ў ваннай. Я чую, як нехта бегае па лесвіцы, якой няма. Мне страшна. Я акунаюся ў воду і пачынаю тануць. Памятаю разбураную царкву, якая тады для мяне была не разбураная, а жудасная і таямнічая. Памятаю, як у даждлівы цёмны дзень бацька прывез мне сінюю каляску. Памятаю, як я, нібыты тое шляхецкае дзіцё праз сеткавы плот размаўляў з дзецьмі сялянскімі. Яны казалі, што іх бацькі камбайнеры і трактарысты, а я горда казаў, што мая маці настаўніца. Памятаю аўтобус на Менск, які чамусьці спыняўся ў двары нашай хаты. У Менск мы потым збеглі. Маім бацькам надакучыла сумленна працаваць на вялікую дзяржаву ў правінцыі. Надакучыла вучыць беларускім мове і літаратуры калгасных дзяцей...
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | December 24th, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]