| |
[Feb. 19th, 2005|12:59 am] |
|
паветрана-кропельны пацалунак |
|
|
| 2\3 пад Яз. Буэнас rytas... |
[Feb. 19th, 2005|06:21 am] |
Я хачу, каб мяне сажраў Арол... Я Брухо! Я Бенефактар! Я Нагуаль! Я Дыяблера! Пацалуйця мяне ў сасоцак, аміга донья грынга!
Felis Lynx! Lynx Lynx! Рысь! Пока! |
|
|
| Раніца |
[Feb. 19th, 2005|09:21 am] |
Адпусціла. Томна глядзіш на градуснік. Нуль: ну колькі можна? Мы чакаем вясну. новых прыгодаў-прыходаў. Нацягваеш джынсы. Чорныя як копаць. Паліто. Таксама чорнае. Таксама як копаць. Боты. Чорныя, як мінулагодняя копаць, але падаецца, што копаць паліто больш каляравастая, хоць і ўсыпана мелка сьветлым воласам рознай даўжыні і цыгарэтным попелам. Навошта мне быць на-астолькі чыстым і акуратным? Заходзіш у ліфт, чагосці чакаеш. Кажуць сёньня масленіца? Бліны, мёд, саламянае чучала. Да-да! Забыўся нажаць кнопку з лічбай 1. Людзі спяшаюцца: малыя ў школу, вялікія на працу... Хто працуе па суботах? Як можна працаваць па выхадным? Апранутыя хто-як. Цёмныя ўсе, як вуголь. Я як копаць. Дзяўчаты фарбуюць валасы, звычайна рудыя ці бландынкі. Снег хутка растагне, ужо там-сям глядзяць на цябе зялёныя травяністыя шыбы. Здорава! Сабака спрабуе атакаваць. Маленькая. Чым меней твар, тым больш крычыць. Многа крычаць гаспадары, глузданутая - кажуць. Навошта аднаму сабаку тры гаспадары? Тым больш, што рудая бландынка. На гадзінніку восем, крама ўжо працуе. Бяру два жоўтых пачакі. Не хачу нэрваў. Апошнія дні былі нэрвовыя. не хачу нэрвовых выходных. Аўтобусы набіваюцца натоўпам. Куды яны ўсе ў суботу? А куды ты ў суботу? Ты думаеш над гэтым? падумай над гэтым! Масленіца... Дзеці спяшаюцца ў школы і гімназіі. Юнакі таксама. Юнакі з бародамі, адшываюцца каля самаходаў. Юнкера. Мажоры. Тэлефоны, цыгарэты, суботняе пахмелле. Бачыш знаёмыя твары. Машынальна ківаеш. Некаторым нават усмехаешся. Брунэткам. Хутка тупаючы, павольна рухаючыся прылятаеш да дому. У крок ідзе вжо трэцяя. Сядзіш каля пад'езду. То туды, то сёды чалавекі. Галубы блытаюцца пад нагамі. Адныя дзеўкі. Усе такія неакуратныя і брудныя. Як і ты. Сядзіш на лаўцы, задніцай на паліто. Мёрзла. А бачыў, што нуль. Усё адно мёрзла. Не, хопіць, дамоў! Дома лямпа, шафа (насамрэч яе ніколі няма і зараз не будзе), стол, паўсюль бруд і нічоганеразумееш. Давай-давай. Ну зрабі сабе гарбату! Ну сам! А гарбата: чорная, як копаць, а разводам - так рудая. Кажуць, што калядная таямніца. Ці маслічная крыжаванка? Я аднойчы піў чай з маслам. Я пераблытаў соль з маслам. Цынамон, гваздзіка... Гвоздзіка пахучая. Шчыра кажучы ты не прызнаеш ейны пах. Ты яго цярпець ня можаш, але ты яго можаш ўспрымаць і захапляцца. Сыпецца цукар і знікае ў кіпені. Фортка адчынена і задувае з поўдні сакавіцкае паветра з уласным, ні на што не падобным пахам і колерам. Пасля ночы ты заўсёды бачыш колер паветра. Пах мяшаецца з гваздзікай, не.. напэўна з цынамонам, так бы табе зрабілася ванітна. Легчы адпачыць... Пачытаць кнігу? Марсэль Пруст "У германтаў"... Зануцтва. Хантэр Томпсан "Рум дайры" - на масленіцу? У блінную ці да дзеўчыны? Звала... Але ж нельга раніцою. Раніцою ты чытаеш альбо спіш. Ты шмат спіш, ты толькі і робіш, што спіш. Ты праспіш усё сваё жыцьцё, Антон! Гваздзіка б'е не толькі ў нос, але і ў вушы. Усея зіму я не чуў птушыных cпеваў. Цяпер яны запелі!!!!!!!!! Цікава, а як пахнуць пеўчыя птушкі? Іх жа не зловіш... У мяне не вырастуць крылы, нават крыльцы не вырастуць. Гвоздзікі. Гваздзіка. Літоўскія гвоздзі. Цвікі ў сценах. Сцігматы. Палева. Якое сёньня? Колькі засталося? Што я буду рабіць? Будзільнік. Няўжо толькі цяпер пара ўставаць? |
|
|