| |
[Feb. 21st, 2005|03:15 am] |
Канешне Хадзіна завярнулі ў бронекоўдру. Усё адно прабіла яму куляй плячо. А маё плячо апухла і на паліто з'явілася дзірка. Потым мы былі ў Вільне і Мамбаі. У Індыі шмат змей. У мяне такое адчуваньне быццам бы кусае змей. Таскліва. |
|
|
| |
[Feb. 21st, 2005|03:20 am] |
|
Я канешне магу апісаць ўсе свае сёньняшнія сны, але не буду! Бо справа, кажуць, занудная. А ўвогулі ня ведаю пра што зараз пісаць... |
|
|
| Сям'я |
[Feb. 21st, 2005|03:26 pm] |
| [ | Current Music |
| | Ночные Снайперы - Кошка №1 | ] | Калі ў мяне калі-небудзь усё ж такі будуць дзеці, то сыноў я назаву Янам і Сымонам. І любімы Купала тут не прычым. Да й спадарыня Дзягілева таксама. Не буду тлумачыць чаму... А дачуркі? Дачуркі - тэж не скажу. |
|
|
| Люся Сидит Дома |
[Feb. 21st, 2005|04:42 pm] |
Цяпер мы ведаем усё пра бензольныя кольцы.
 |
|
|
| Ulysses |
[Feb. 21st, 2005|05:48 pm] |
| [ | Current Music |
| | Ulis - Plac Francyska | ] | Раней Яны дзейснілі канцэртныя выбухі, запальвалі залі і рвалі на часткі слухачоў. Цяпер Ён п'е алкаголь і здымае дзевак разам з маім бацькам. Раптам скончылася маладосьць...
Доўгi час калi цябе не было Я хадзiў да крам я купляў вiно Каб неяк жыць... А нехта і зноў кахае жонак сяброў Шыбы б'е ўначы Ды шукае ўцек Дык нашто яму той пляц? |
|
|
| Шок: Гонза больш няма... |
[Feb. 21st, 2005|05:58 pm] |
Хантэр Томпсан памёр у вас на вачох.
 Учора, у сваім родным горадзе, геніальны амэрыканскі пісьменнік і журналіст, аўтар знакамітай аповесці "Страх і нянавісьць у Лас-вегасе" застраліў сам сябе. Ва ўзросце 67-мі год стары і хворы гонза самаручна зрабіў сабе эфтаназію. Вечная памяць табе Рауль Дьюк...
А вось толькі сёньня з раніцы я распачаў ягоны "Ромавы дзёньнік"... |
|
|