| І сэрцам у тлань балаціны |
[Apr. 24th, 2005|10:48 pm] |
Сярод гмахаў цывілізацыі: гіпермаркетаў і аўтазаправак, буйных жылых масіваў, там, дзе койданаўскі тракт перпендыкулярыцца з кальцавой шашой, вось там ёсьць сапраўдная, жывучая сваім жыцьцём, балаціна. Багна, парослая імхом, небяспечна хістаючымся пад нагамі. Тлань на чыіх купінах раcтуць цёмна-зялёныя кустарнічкі журавін, што трымаюць на сябе леташнія ліловыя ягадкі, якія радуюць сваёй нечаканасцю і кіслым смакам. Сярод алешнікаў і івнякоў, захапіўшых вільготную тутэйшую зямлю, хаваюцца качкі, выпі і іншыя наглыя птушатыя змейсы. І ты, мроячы забіць камянём тлустнага качара, азартна мітусішся сярод дрэваў, правальваючыся па калена ў тлань, і думаеш пра вячэрную смажасць з яблыкамі, але па небарачнасці атрымаўшы паразу ад пёстрых франтаў і шэранькіх барышань, якія ў адрозненьні ад цябе маюць крылы і стратэгічна імі карыстаюцца, сплываеш плытом на цьвёрдую землю, дзе ходзіш хістаючыся пасля багны, як матрос пасля даўгога плаваньня. Ужо ноч глядзіць на цябе тысячамі далёкіх вагней, як ты сушаш прамоклыя боты каля ўласнага вогнішча і думаеш пра будучае лета, якое нажаль абяцае быць безнадзейна згубленым....
 |
|
|