aj - April 29th, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

April 29th, 2005

[Apr. 29th, 2005|05:02 pm]
Масточкі праз каналы, маладая зелень травы, яшчэ больш маладая зелень дрэваў, парачка бівісаў, якія сядзяць на лаўцы і паляць марыхуану, то спужана азіраючыся, то сьмяхотна пазіраючы на еўрапейскага выгляду ліцэістаў, што займаюцца фізічнай культурай - усё гэта надае парку горкага атмасферу Амстэрдама, атмасферу нейкага далёкага і прыемнага жыцьця. А птушкі! Шпакі бегаюць адно за адным, качкы кракаюць вайсковыя сьпевы, а зяблікі з сініцамі падлятаюць да цябе ўпрытык і кажуць сваё іранічнае ціў-ціў, так і хочыцца запусціць у нахабных камянём...
А потым быў музэй: пушкі й танкі, якімі да мацерных выразаў захапляўся Ю... А небарачны бадзяха хадзіў па сувенірнаму кірмашу і гучна спяваў хаванагілу. Гучна спяваў і біўся галавою ў рады.
У тралейбусе, ад сінтэзу знаёмых духоў і добразнаёмых па духу бунінскіх сказаў, я заплакаў. Вясною душа азяляняецца ды квітнее. Вясна прымушае нас спачуваць сябе шчаслівымі, альбо няшчаснымі. Такая вясна...
Дрэнна, што такая вясна ахвяруецца абавязковай плюс абыякавай да чалавецкага вучобе.

Image
Link4 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | April 29th, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]