aj - May 23rd, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

May 23rd, 2005

Войн Вераса. [May. 23rd, 2005|04:04 am]
Шэрыя майскiя буднi
Вабяць уражаньнем сьвята.

Было ўсё тое, што акрэслівае уцякацтва незразумелай вясны і прыход любімага лета, лета вялікага гора і ахалернай радасці. Віно-гарэлка-піва, глузданутыя гульні, гітарныя спевы ў маршрутных аўтобусах, начныя шпацыры насустрач сігналячым ауто. І, вядома, бліскавітыя рысы асяроддзя, зіхоцячыя ўсімі колерамі ліхтарнага сьвятла. Паўнавартасныя будні і выходныя паўнавартаснага жыцьця.
Думаю, мой Верас прыйдзецца звыш'якасным падарункам і застанецца на, можа быць, нядоўгія, але ўсё-ткі Годы памяці, у любым, нават самым страшнам выпадку. Летаргічная смутковасць аксамітна-фіялетавай каляровасці кветак іглістай расліны перамяшалася ў маёй свядомасці з цудоўнымі спевамі Топа, і нават больш, не ў крыўду паэтычнасці, з Топавым голасам. Голасам, які кранае самыя недасяжныя верасковыя іглуткі душы.
Верас, верас, верас...

Я не стою, поверь, чтоб ты слёзы лила обо мне,
Чтоб ты шла по следам моей крови во тьме - по бруснике во мхе
До ворот, за которыми холод и мгла, - ты не знаешь, там холод и мгла.

Я, здаецца, яшчэ нікога не забіў, але мае матускі ўжо пабялелі...
Image
LinkLeave a comment

Астраўмія [May. 23rd, 2005|05:35 pm]
Атрымаў па нябеснай навуке звышдобрую адзнаку, адкрыўшы вочы настаўнікам на сінгулярнасць і эсхаталогію. У маім адказе былі асабліва адзначаны пісьменнасць, дасьціпласць і пачуццё гумару. Камісія проста не чакала, што я веру ў цыклічнасць і магу вызначаць адлегласць да сонца вокам... От харашо, ась надвор'е зело спякотнае.
Link1 comment|Leave a comment

navigation
[ viewing | May 23rd, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]