| 7 прайшло |
[Jun. 1st, 2005|04:42 am] |
Памятаю як ляжаў я ў лякарскім ізалятары з цяжкай формай вантробнай хваробы, радаваўся жыцьцю і карміў галубоў сухарамі. Было гэта сем год таму ў такую ж самую зялёную пору. Жыцьцё для мяне было проста цудоўным і мілым усімі свамі праявамі: я атрымаў прагную адзіноту, прыгожы від з вакна на пахучыя кусты разнастайных прадстаўнікоў расліннага міра, рудую бальнічную котку з падбітым вокам на падкормку ды неблагую падкормку самога сябе з боку медперсанала й бацькоў. Чытаў кнігі, слухаў радыё "СвОбода", атрымліваў балючыя уколы ў попу ды іншыя іныя прадметы ізалятарнай неабходнасці. Шчаслівы быў і хворы прыемна, бо неачувальна нэрвовай сістэмай хворы. Але было адно Але - галоўны ўрач у выглядзе сухой жанчыны бальзакаўскага ўзросту, якая адразу чымсьці мне не спадабалася: ці то сухотай у голасе, ці то няслушным разрэзам вачэй, чорць яго знае. Часам так і хацелася даць ёй па галаве любімым радыёпрыёмнікам "Хваля"... і... І згвалціць штолі. Ня ведаю, я маленькі тады яшчэ быў, зачытваўся "Хобітам" і нарвескімі казкамі. Слухаў радыё "Свабода" і марыў збегчы жыць у Швецыю, а таксама заразіць сізага галуба сальманілёзам, якім я, між тым, і хварэў тады, налавіўшыся збеглай вясной трытонаў з аранжавым пузам, хворых трытонаў з хворай бруднай вады. Цяпер успамінаю ўсё гэта і смуткую па тым часінам безтурботнага маленства і шалёнай ванітнай радасці. У той год, той вясной, я так і не паймаў ніводнага хрушча. Як і гэтай...
 |
|
|