| Коры |
[Jul. 15th, 2005|10:03 pm] |
Мы жывем ў нізкаякаснай шпакоўне. Кожны ў краіне філасОф і жоднага філОсафа. Рожы, што дупы. Дупы, што рожы. Амбіцыі, апеляцыі, мастурбацыі. Я гляжу на гэтыя мілыя твары, напоеныя шчырымі нітачкамі спадзявання. На гэтыя дупы, абцянутыя мадняцкімі штучкамі. Я ежжу ў трамваях і хачу на трамвай. Я ежжу ў тралейбусах і хачу пад тралейбус. Кожны дзень нешта адбываецца. Нехта гіне і нехта нараджаецца. Гінуць хлопчыкі-наркаманы з суседніх падъездаў, нараджаюцца думкі эсхаталагічна-атыпічнага складу. Народная армія узрывае адміныстратыўныя будынкі, падпісваючыся пры гэтым па-расейску. Нават кожны сабака бачыць у гэтым прывідны след камітэта. Але кожная жывёлка хоча раздуць з гэтага праблему. Жывёлкі не едуць у бабруйск, яны множацца і поўняць нашыя душы. Гадзяць жоўтымі чарніламі і белымі таблеткамі, прымушаюць нас давіцца сіропамі і тасолам. Мучаюць нашыя сэрдцы, мучаюць іх каханнямі, нянавісцямі і іншымі неад'емнымі атрыбутамі гарачага шчаслівага жыцьця. Чалавек жыве, покуль ён гарачы, холад прымушае нас хварэць і баяцца. Мы баімся саміх сябе, хварэем самімі сабой. Мы пішам вось такую вось хуйню і хочам, каб нас зразумелі. Нас ніхто не разумее. Наіўна спадзявацца на дапамогу іншых. Іншыя надта шмат загружаны сабой. Я загружаны сабой, і Ты загружаны сабой. Усе мы загружаны такім вось відавочным лайном. Жыцьцё - гэты быцьцё дзеля смерці. Існаванне дзеля існасці. А для мяне існасць раўназначна смерці. Баюся, я ніколі не зразумею і не ацаню яе. А калі нават ацаню - не здолею вам расказаць.
 |
|
|