| Лэйв |
[Jul. 16th, 2005|07:34 pm] |
| [ | Current Music |
| | Urge Overkill - Girl, you'll be a woman soon | ] | Я развальваюся, расплываюся, распалзаюся. З мяне сыпяцца валасы. Хутка пачнуць выпадаць зубы. Потым злезе скура. Адваляцца члены. Раструшчацца косткі. Знікнуць вантробы і сэрца. Так абваліцца лядзяшчы храм маёга цела. Застанецца толькі душа. Яе зачыняць у клетцы і накрыюць белым абрусам з кветачкамі: жасмінамі і шыпшынай. Клетку паставяць у цёмны пыльны пакой старога сіняга дома. Дом падпаляць. Ну і што?
 |
|
|