| Memento mori |
[Jul. 18th, 2005|12:47 am] |
Смерць - эсхаталогія на мікраўзроўне, смерць - канец свету ў суб'ектыўным разуменні. Смерць праследуе чалавека паўсюдна. Ты можаш пражыць доўгае шчаслівае жыцьцё, але ты можаш заўтра ж трапіць летальна пад самалёт. Смерць пазбаўляе сэнсу ўсе чалавецкія намаганні. Яна фактычна забірае ў чалавека будучыню. Таму кожны дзень павіннен ўспрымацца як свята, бо за кожным днём можа ісці смерць. Ад яе нельга адмовіцца, ад яе нельга ўцякчы. Пра смерць трэба памятаць, але ня трэба яе набліжаць і чакаць, трэба жыць, існаваць нададзены табе натуральны тэрмін. І жыць як мага лепей. Лепей і з маральнай, і, вядома, з геданістычнай кропкі погляду. Жыць.

Хоть не кypи, не пей, ешь женьшень, А все pавно, ты - живая мишень. |
|
|
| Grand Theft Auto |
[Jul. 18th, 2005|03:06 am] |
Штоночна. Маё акно. Царства цацачных машынак.
 |
|
|