| Don't sleep in the subway |
[Jul. 19th, 2005|11:34 am] |
| [ | Current Music |
| | Peter Murphy - Indigo Eyes | ] | Яны шчупаюць нашы кішкі, прымушаюць стрыгчыся, яны плююць нам ў душы, забываюць нас у ліфтах, яны збіваюць нас лісапедамі, высылаюць нас у Іўе, яны робяць нам мінеты халоднымі языкамі, гатуюць нам каву з сольлю, гатуюць нас да жыцця. Мы ім не верым, мы думаем самастойна, мы думаем неверагодна-годна-шляхетна, каб непазбежна быць атручанымі салодкім ядам быцьця. У мяне на лісце столь нахабны твар і столь простыя воласы, што нават самый шчаслівы выпадак не дае мне шанцаў на знаходжанне сябе аднойчы ў гэтым, здавалася бы, непазбежным кіслым муравейніку.Там хапае сваіх. Бяскрылых фармалінавых інсектаў. Цяпер, смактуючы вінаградны сок, я смактую Чыюсь чужую душу, якая ў такім жа самым становішчы, але якая баіцца і плача. Ад яе пахне ласнымі духамі і дарагім мылам. Запаветнае, дрыготкае. Абажаю пахі.
Lonely people burn like candles Only we are clean
 |
|
|
| |
[Jul. 19th, 2005|07:38 pm] |
Акрамя мяне сярод 19 паступаючых на мой мілы факультэт: 3 хлопцы (усе патлатыя), адна аморфная істота (назавем яе/яго Пашай) і 15 дзяўчын. Шыкоўны расклад. Калі паступлю, то на 5-ым курсе буду дакладна шукаць у сябе на нагох стрэлкі ад чулок. Але я не паступлю. Пажадай мне ўдачы. ге-ге-ге. PS Прыемна ўразілі адсутнасць быдла і беларускамоўнасць PS2 Ігар з 21 абітурыента - адзіны хлопец. Сімвалічна. |
|
|