aj - July 26th, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

July 26th, 2005

Кіслая праўда [Jul. 26th, 2005|02:00 pm]
Энтрапія можа вырасці проста з твайго вока і паламаць табе ўсё жыцьцё.
Аднойчы я выйшаў з дому, каб наведаць заняткі. Выходзячы з ліфта, выпадкова дзёрнуў галавой, і маё левае вока сарвалася з арбіты, выпала з глазніцы і ударылася аб бетонную падлогу, разбіўшыся на сотні дробных аскепкаў. Канешне, я спужаўся, але я не мог проста стаяць і пугацца, бо заняткі пачыналіся вельмі хутка і непазбежна. Фокус маёга зрока быў падзелены на дзве часткі, першая - цэлае вока правае, якое бачыла нецярпіма дрэнна, а другая - увогулі жах: кожны з аскепткаў леевага вока, ляжачых на падлозе, бачыў нешта сваё: падлогу, столь, лесвіцу, вакно, сметніцу, дзверы - і ўсё гэта злівалася і перадавалася мне нечалавечай мазайкай, падобнай на калейдаскоп.
Праз пяць доўгых хвілін я, з рэшты рэшт, апынуўся ў тралейбусе, дзе сеў у фатэль побач з нейкай дзеўкай (яна была ў ружовай спадніцы). Раптам нешта змянілася ў левым воке, мяне прабіў боль і калейдаскоп змяніўся, асобныя сегменты мазаікі заўважылі брудную падэшву бота. Чорт, лянотна мне працягваць гэтую жыццёвую гісторыю, скажу толькі то, што, пасля шматлікіх бедаванняў, маё левае ужо далёка не вока было выкінута ў сметніцу злым коўшыкам. Стала цёмна і паехаў дах.
Дарэчы, у Польшчы на аграмістым фэрмерскім поле я знайшоў спелы чырвоны мак, які пахнуў непрыемна і не вабіў ні разу. Ну Што за чартаўшчына...

Image
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | July 26th, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]