aj - August 3rd, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

August 3rd, 2005

Трг Маршала Тіта [Aug. 3rd, 2005|11:03 am]
[Current Music |Duane Eddy-The Trembler]

Кожнай сваёй жывой клеткай даць зразумець неадваротнай плыні часу сваю шляхетна рахманую кенетычнасць. Хавацца ў блакітных брутальных электрычках, распіваючы гарэлку з энэргетыкам, закусваючы тульскім пернікам. Хавацца ў дабітых прыгарадных аўтобусах, спяваючы пра сябе чортаву Пэцці Клінс. Прыгаць ў бязмерную паветраную прорву з кукурузніка, многасэнсоўна прызямляючыся ў гарныя кусты ясміна. Не думаць наогул. Ад думак робіцца млосна, думкі тармазяць маю шалёную варушлівасць. Апрануцца лецішным юродай, хадзіць па граблям, піць воду з калюжын, жраць аронію, жраць гармонію і гармонікі. Лізаць электраліт, лізаць лісты на дрэвах, лізаць усё, што ліжацца, толькі не думаць. Бегаць кроссы па лесьвічнай пляцоўцы, толькі не думаць. Цалавацца з жабкамі, лавіць падаючыя знічкі, грызці агароджы палісатнікаў. ДАВІЦЦА ХАЛОДНЫМІ АНТРЭКОТАМІ. кіслымі аперкотамі. Хто сказаў вам, што віяланчэль ня можа нараджаць дзяцей, дарагія?
Цілі-цырі, паляцелі. Цілі-цырі, заягралі.
LinkLeave a comment

Гісторыі абыкнавеннага бязумія [Aug. 3rd, 2005|03:59 pm]


Бязуміе ў здымках і коштах. )
Link14 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | August 3rd, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]