| А яшчарках і іншам (трошкі). |
[Aug. 5th, 2005|07:38 am] |
| [ | Current Music |
| | Dick Dale - The Wedge | ] | Як звычайна не сплю. Пішу дакументарнае эссэ. Сыра пакуль што. Але нешта ўжо ёсьць. Прачытаў модную кніжку "Асіная фабрыка" Яна Бэнкса. Гэтакі твор пра кастрата, вівісекцыю, вычварныя забойствы ў юным узросце ды іншыя паўсядзённыя падлеткавыя праблемы. Нічога так, нават кранае, асабліва той момант, што герой будуе на ручаях плаціны і займаецца іншай дробнай гідратэхнікай. Я такім самым займаўся таксама ў дзяцінстве. А яшчэ я ўчыняў боікі паміж Зялёнымі конікамі, жукамі-рагачамі і нежнымі яшчаркамі. Інсекты заўсёды перамагалі яшчараў, раздзіраючы бедным вусны сваім жудасныміі цьвёрдымі хіцінавымі зубамі-клешнямі. Яшчэ я аднойчы спаліў яшчарку ў вогнішчы, дагэтуль з жахам успамінаю яе прэдсмяротныя канвульсіі. А трытоны, што жылі ў ручаях і балотах, цярпеўшых маю злосную гідратэхніку, трытоны былі багамі. Я нават цалаваўся з імі, да так цалаваўся, што ляжаў месяц ў ізалятары з сальманілёзам (саламандры - галоўны донар гэтай цудоўна мярзотнай хваробы). Дарэчы, тэма яшчарак плаўна пераходзіць ў чытаемую мною цяпер кнігу яшчэ аднаго моднага пісьменніка Любко Дэрэша "Поклоніння Ящірці". Яшчарак я яшчэ там не заўважыў пакуль, але затое заўважыў тыповыя насущні падлеткавы праблемы, што так знаёмы ў нашых, багато в чому схожих з украінскімі, рэаліях. Цікава чытаць, класны стыль. А вось самыя буйныя яшчарацы, якія я бачыў за жыцьцё былі крымскімі. Такія, що з кабачок памерам! Спаць пайду. Заўтрашні дзень вечар павіннен аддацца плённай працай. І іншымі зялёнымі радасцямі лета. |
|
|