| Гэта ійе наша амэрыка. |
[Aug. 15th, 2005|08:05 am] |
| [ | Current Music |
| | Das Ich - Der achte Tag | ] | Сённешнімзімнымаленадтасонечнымкабзмерзнуць ранкам, я еду ў тралейбусе. Я змагаюся з эрэкцыяй і чытаю заклапочаныя твары абывацелей, якія з мягка-цёплай (ці брудна-п'янай) нядзелі, са званком будзільніка, апынуліся ў жорсткім і непрыемным панядзелку. Таксама я чытаю ізборнік "Паэты лацінскай амэрыкі" і аксамітна губляю розум. Маю душу гвалцяць крыкі негрыцянскіх немаўлят і стрэлы вызваленчых вінтовак, мяне катуюць нячутныя гукі гітары і смак салодкай крыві метыса. Я еду ў тралейбусе і атручваю сябе гэтымі жорсткімі верлібрамі, якія атрутчваюць бы опіум, але не даюць заснуць маёму целу. Мне кайфова ад атруты і я чытаю яшчэ і яшчэ, забыўшы пра эрэкцыю і абывацеля.
(Усё адно гэты верш вы не прачытаеце)
Хуліо Уасі "НЕВЕРАГОДНАЕ АБ СЕСАРЫ ВАЛЬЕХА, ВЯЛІКІМ ПЕРАУНСКІМ (І НАЗАЎСЁДЫ ГАЛОДНЫМ) ПАЭЦЕ."
Гэта было ў Парыжы, дзе пахі заўсёды надузьмушаны, а ногі ў брудзе. Гэты пеў пра каханне, той - аб смутку, а Сесар Вальеха ціха паміраў з голаду. Некаторыя нараджаюцца з свінцовай сракай, усё жыццё сядзяць сядунамі, яны - такія. Той націраў да бляска свае часопісы, гэты даводзіў да шалёнства лунны месяц, а Сесар Вальеха ціха паміраў з голаду. Трэба ж - з выгляду такі сур'ёзны, але ў яго не было каровы, і ён ня мог запрасіць на куфаль шампанскага, бо ён быў падобны на алжырца. Ён не ласаваўся устрыцамі, ня еў парсюкоў, не... ну, і добра... Ён паміраў. З голаду. Ён не насіў гарнастаевай мантыі, не разліваў па талеркам сваю красамоўнасць - у агульнам і цэлам ён быў не ў сябе, то бок - сапраўдны паэт. Ён цурыўся святаў, ды яго й не запрашалі, за сталом яго ўсе адцяснялі локцямі, і замест таго каб пазнаць усмешку ці лаўры, ён зазнаваў каханую смерць і быў такі самотны, што ніхто не баяўся яму здрадзіць. Непрыемны індэец з дурным густам, паглядзіце на гэтыя штаны балотнага колеру, на гэтую змрочную кашулю, усю ў махорах, у плямах кавы, проста жахліва - так завязваць гальштук! Канешне, буржуйкі яго недалюблівалі, а дочкі буржуек глядзелі на яго з абрыдлай, шчыра кажучы - каму ён быў патрэбны! Гэты хлам ня мог утрымліваць сям'ю... Маякоўскі ўжо прасунуўся ў смерць, іншыя - таксама, адразу альбо мала-памалу. Вуліцы ў ружах, месяц над бульварамі - о-ля-ля! - наплываюць прыцемкі, шапучуцца закаханыя... Калі ён памёр, было мора кветак, але для Вальеха яны былі ўжо нес'ядобны.
(І дуракі, што не прачыталі, а Калі прачыталі - Грацыяс!)
На мне зялёныя льняныя нагавіцы, і я больш за ўсё ў жыцьці цяперака хачу есьці. Гэтая раніца смяецца нада мною. |
|
|