aj - August 31st, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

August 31st, 2005

Юнкер шмідт із пісталета. [Aug. 31st, 2005|12:28 am]
[Current Music |А.Башлачёв - Лихо]

У мяне дэпрэсія. Так-так, сапраўдная дэпрэсія. І гэта звычайнае следства прыезда з шчаслівых краёў на радзіму. Кіяховыя палі, якія паўсталі перад мною з світання, сканфузілі мяне, паранілі маю душу неглыбока, але чутна. Чорт. Радзіма з яе нізкімі лбамі і камбайнамі.
А яшчэ скончылася тое апошняе дзіўнае светлае кіслае лета дзяцінства. На парозе стаіць восень, пагражаючы пісталетам.
Link3 comments|Leave a comment

І заўтра мы пачнем. [Aug. 31st, 2005|03:01 pm]
Антось - высокі доўгавалосы хлопец з нахабным тварам у акулярах пад якімі тусуюцца шэра-зялёныя вочы з міндалевідным разрэзам. Апрануты нясціпла ў шырокі фасон, каб хоць неяк схаваць сваю канцлагерную худнечу. Характар неўстойлівы, але цвярозы. Харазматычная асоба.
Ігар - Мужчына сярэдняга росту і моцнага целаскладу, твар нахабны, воласы чорныя незразумелыя. Апранаецца абы як. Разумны, адказны, лічыць сябе распізддзяям. Піша вершы і расказвае показкі. Любіць грошы. Можа быць небяспечным. Грае на гітары.
Эдуард - хлопец сярэдняга росту і целаскладу. Адсутнасць галавы фіксуюцца кантрастам паміж да сінівы чорным колерам стрыжкі "хвалісты карэ" і бледным тварам. Апранаецца густоўна і сумна. Многа п'е. Характар нецвярозы, але ўстойлівы. Любіцца дзяўчынкамі.
Яўген - вельмі высокі хлопец з даўгімі нячосанымі валасамі звычайна ўзятымі ў конскі хвост, чырвонымі вуснамі і масіўнымі брывямі. Апранаецца ў кеды. Харошы, разумны, сціплы. Зрэдку можа быць п'ян. Ругаецца благім матам. Грае на гітары і расказвае показкі. Бу.

Сукі. А яшчэ яны студэнты. Тыповыя.
Link22 comments|Leave a comment

Мілая [Aug. 31st, 2005|11:17 pm]
Лібофь нада заслужыць,
Хаця бы бросіць піць.
Печань яно адно,
Яму не ўсё раўно.
Link14 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | August 31st, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]