| мясам |
[Oct. 16th, 2005|02:34 am] |
Часам, добра трапіўшае ў вочы слова (вядома, ва ўсіх сваіх шматлікіх семах) можа стаць сапраўдным лэвэл-апам, а словы добра трапіўшыя ў вушы - прылашчаць значна горш, чым ачародная буйная кропля гарэлкі. Мне не падабаецца тое, што маё жыццё - гэта, можа быць і дастаткова прыгожае, але стандартнае існаванне ад аднога моманта ікс да іншага. Жыццё як безгустоўнае чаканне нечага асабліва выкшталтоўнага, адмысловага ва ўсіх праявах. Гэтае адмысловае заўсёды мае шмат кропак пасля, і, што самае страшнае, шмат кропляў таксама. А стымулы. Ох уж гэтая патрэба ў стымулах. Навошта мне гэта вербальная самастымуляцыя? Ой ты, сука... Тэлебачанне абяцала мокры снег. Такі ж самы кіслы, як і ў камандасе, як і ў тысячу дзевяцьсот дзевяноста дзевятым годзе. Мне ўжо амаль 18 год, а я ўсё той жа самы крылаты пценьчык, хоць і пухнаты пценьчык гордага горнага арла, які, з неверагоднай пагардай і злобай у вачох, крыважэрна забівае сваёга неіснуючага братца. Братца-імбецыла. Чао, брацец! (І прывет, і пака)
 |
|
|