aj - November 22nd, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

November 22nd, 2005

I'm Thirsty, I Need Wahwah [Nov. 22nd, 2005|11:54 pm]
[Current Music |Terry S. Taylor - Triangle Square]

Я не памятаю, што гэта было. Нейкія цёмныя пад'езды, запаленыя кватэры. Тысячы паверхаў і тысячы жоўтых вокан у гіганскіх спальных раёнах. Я не памятаю нічога. Ні халоднай мокрай зімы, ні паху спірта ля чорных батарэяў, ні галодных голых явараў ў алеях. Тысячы і тысячы незразумелых людзей у якіх няма ні вачэй, ні валос. Толькі рты. Я не памятаю нічога, акрамя незвычайна шэрага і тоўстага надменнага ката, які хадзіў на задніх лапах і ператвараўся ў курыцу, каб клюнуць мяне ў зялёны чуб...
Link3 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | November 22nd, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]