| Dank U |
[Jan. 14th, 2006|07:55 pm] |
Калі вугор з Цімішоары не ідзе па лянотнасці да зьвера-расамахіцы сам, то да вугора з Цімішоары ідзе сам зьвер-расамахіца. Сустракаюцца яны на транвайным прыпынку і мучаюць адно аднога усьмешкамі і кампліментамі. Зьвер-расамахіца ўся такая за якабінаца і ў нірване, спяшаецца быццам бы, хаця і выгляду не падае, а вугор з Цімішоары проста ёсьць п'яны кафай і цёмнай няцёплай ноччу, робіць выгляд што спяшаецца. Калі вугор з Цімішоары не ідзе сам да вярбы вешацца, то вярба сама прыходзіць да яго з вешальнікамі. Увогулі, ся атрымала звышцікавая сітуацыя. Прычым ён пасаваў. У сэнсе, першым сказаў "пас". А сёньня з раніцы ў ліфце мае абодва дарослых суседа мелі поўную зброю і патрантаж. Ішлі ў лясы па зайцоў і лісаў. І легавы пёс быў зь іма. Напэўна, мне трэба адрубіць голаву, каб я так не любіў усіх гэтых людзёў і зьвяроў. І дрэвы. О, прысьвятая бца. Danke schoen, liebe. |
|
|