| Відзень і мы. |
[Mar. 5th, 2006|07:23 am] |
Вельмі беларускі ман'як Актэон выйшаў з дому роўна апоўдні. Апрануты ў мадняцкі лён ён не адчуваў спякоты, а таксама не адчуваў ніякай прагны да спраў. Ідучы скверам, ён паслаў на югаслаўскі манер нейкага албанца, што вельмі нахабна прапанаваў яму xtc. Які xtc можа быць раніцою, - падумалась Актэону. Ён увайшоў у мэтро на станцыі Карлплатц і сеў на цягнік, што рухаўся на ўсход. Актэон праехаў па масту праз рэчку Дунай, даехаў да канцавой станцыі Кагран і перасеў на цягнік у адваротны бок. Недзе ў раёне Пратэрштэрна да яго прычапіўся кантралёр. Актэон выдаў сябе за блажэннага і паехаў далей. На нялюбым Карлавым плацу яму прыйшлося перасесьці на чацьвёртую ветку. Актэон рушыў у бок Вінервальда. На адной станцыі цягнік спыніўся побач з трамваем, і Актэон вельмі загнаўся па гэтаму поваду. Тым ня меньш, а другай дня Актэон пакінуў цягнік, дабы выйсьці на Шёнэбруне. Ён набыў сабе айс і пайшоў у заапарк. У заапарку было шмат рознамоўнага народу. Да Актэона прычапіліся нейкія шведы і прасілі сфоткаць іх на фоне сланоў. Сланы смачна трахаліся на публіку. Гэта знаменьне, - падумаў Актэон, - ніколі не верыў, што такое магчыма, а што, калі б гэта быў акіянарыум? Актэон разглядаў жывёл пяць гадзін, пакуль яны яму канчаткова не астапіздзілі. Чалавек шараёбіўся па сытым кварталам Рудольфсхайма, пакуль яму не пазваніў знаёмы Конрад і не прапанаваў сустрэцца. Увесь вечар Актэон шляўся па клюбах і шлюхах, жраў наркотыкі і нават забіў чалавека, але гэтыя рэчы падаюцца мне нявартымі ўвагі, яны абыдзенныя для Актэона і ўжо надакучылі. Ноччу Актэон узяў за два еўры сабе ровар і скінуў яго ў канал. Мінакі прынялі яго за венгра. Актэон сьмяяўся і скаліў зубы. А потым ператварыўся ў рыбу з вусамі і ля будынка АПЕК кануў у Лету. Карацей кажучы, жывуць яны там досыць цікава. |
|
|