| |
[May. 11th, 2006|12:30 am] |
Жыцьцё да чорта! Атруціўся ўшчэнт таблеткай. Няма сіл маіх. І клясічны фінт з двума пальцамі не дапамагае. Грызу сьцены, лезу на іх. І за што мне такое... йоооой... |
|
|
| |
[May. 11th, 2006|02:17 am] |
Быццам бы ачуняў. Перайшоў у свабоднае плаваньне. Але раптам узнікла новая праблема. На вуліцы не гараць ліхтары, луна страшна вялікая і вельмі моцна пахне кварцам (!), а вада ў кране нейкая нясмачная. Што адбываецца? Супраць нас ужылі хімічную зброю? Луна наблізілася да зямлі і зьнішчыла ўсе сродкі электрычнасьці разам з паловай чалавецтва? Зборная Беларусі па хакею надта буйна перамагла казахаў? Ёёён памёр? Апакаліпсіс? Ці то мяне глючыць ад атручваньня. Ці то й сапраўды нешта адбываецца. Часное слова, страшна. |
|
|