| Як маё, то маё і ўсё маё. |
[May. 24th, 2006|11:42 pm] |
Часам я памятаю сваё мінулае жыцьцё. Добра памятаю і той момант, калі я памёр. Гэта адбылося ў цёмным лесе поўным птушак, што спяваюць усю ноч. Мяне схапілі нейкія маўклівыя людзі. Яны схапілі мяне доўгімі моцнымі пальцямі і прывялі на бераг маленькага ляснога возера. Возера было вельмі маленькае, але і вельмі глыбокае, месяц пускаў па йму залатую стужку, якая ўпіралася ў бясконцы кальцавы мур дрэваў, сярод якіх хаваліся шалёныя зьвяры і рэдкія пачвары; маўклівыя людзі абвязалі маю нагу вяроўкай з грувасткім камянём. А потым яны кінулі мяне ў глыбокую зялёную воду. Я нават часам памятаю свае думкі. Я, здаецца, памятаю пра што думаў і у той момант, калі маё цела білася ў сударагах ад недахопу кісляроду ў водарсьцёх і іншых драпежных шчупакох. Я, здаецца, думаў а вадзе: у ёй было сьвятлей гэтае ноччу, чым на паветры. І мяне гэта захапляла. А недзе ў вярсьце, так далёка, бо чалавеку пад вадой з камянём на назе жыцьцё на сушы здаецца вельмі далёкім, недзе ў вярсьце аблізвала караністыя берагі чрвоная рака Страча. У ёй халодна і плаваеш нібы ў крыві, сярод трупаў-каранёў. Яна непазьбежна сустракалася з маім возерам. |
|
|