aj - June 11th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

June 11th, 2006

Дзіўная краіна - Аргентына. [Jun. 11th, 2006|12:12 am]
Link6 comments|Leave a comment

[Jun. 11th, 2006|04:49 am]
[Current Music |Gothart - Mitro le Mitro (Bulgaria)]

О гэтыя чортавы чэрвеньскія золкі, што запальваюцца далёка на ўсходзе, за трубамі пакінутых заводаў, за тысячамі кілямэтраў тралейбуснага дрота і разьбітага халоднага тратуара. О, чорце, яны прыносяць з сабою столькі безнадзейных, але драпежных думак. Столькі злых вачэй і крывых усьмешак. Чортавы чэрвеньскія раніцы з чырвоным брыдкім небам і зялёнай халоднаю зямлёю, рэчаіснасцю колераў дзяржаўнага сьцяга. Я ненавіджу свой горад, як бы гэта плюгка не гучала, бо гэта ня мой горад, а чыйсь чужы. Што паварочвай да чорта. Што давіся сваімі лёгкімі. Можа быць і ў іншых далёкіх гарадох ёсьць такія ж самыя страшныя ранкі, але, я ўпэўнены, там яны не настолькі трагічныя на дотык і пахнуць травамі ды жывёламі, але не азотам з азонам, як тут. Тут яны б'юць па сэрцу і печані. Крычаць тысячамі галасоў злых чорных птушак. А побач б'юць званы мусарбакаў і чутны тупат ног насілкаваных яечняй міліцыянтаў. У гэтым горадзе няма чыстай вады, толькі вялізныя і нялепыя вадаемы, аблепленыя шызымі раніцай паркамі, у якіх блукаюць маньякі і вожыкі. У горадзе з такімі раньнямі ня можа быць нармальнага рэжыму. Любыя спробы жыць біялагічна рацыянальна хутка разьбіваюцца аб муры смажлівага туману і падаюць у пятролевыя лужыны, дзе плавае жахлівая рыба ратан. Чорт, была бы гэтая рыба ў разы болей і мела бы рухлівыя канечнасьці, дык не было б тутэйшаму чалавеку што пакушаць. Людзі бы жралі сабакаў, лавілі бы па парках зяблікаў і рабілі б барбекю з гіганскіх лугавых конікаў. Я бачыў, як жыхары гэтага гораду купаюцца ў падобных ставах і вадасховішчах, яны вылазяць з вады брудныя й зь ліпкімі валасыма, а на іх тварах зіхціць дзікая ўсьмешка вадалаза-вар'ята. Я бачыў сотні разоў нейкія аўтобусы з незнаёмымі нумарамі й колерамі. Яны езьдзілі туды-сюды і сьвяцілі пустымі вокнамі. А наўкол крычалі нейкія дзеці і псы. У готым горадзе людзі зьнікаюць і раствараюцца. Самыя разумныя зьбягаюць, а самыя-самыя застаюцца. Тут немагчыма быць шчасьлівым, асабліва раніцай. Тут сны сьняцца пра сьмерць і былых дзевак. Тут сны сьняцца толькі ўдзень. Але толькі ў снах тут магчыма схавацца. Джявал, толькі такімі такімі такімі ранкамі-недаранкамі пішуцца падобныя трызьненьні. Хворыя, бажэвільныя, адному мне зразумелыя. А я не таплюся ў роспачы, я проста пытаюся выкарыстаць гэты жахлівы час ў сваіх эгаістычных мэтах. А я яшчэ хацеў бы напісаць, якія я прыгожы і харошы душой. Але гэта й так ведаюць тыя, каму гэта трэба. Тыя, хто дачытаў да гэтага месца. А тых жа, каму ня трэба, я жорстка і крывава забываю.
Link11 comments|Leave a comment

[Jun. 11th, 2006|09:14 pm]
[Current Music |Hari Mata Hari - Poslednji valcer s Dunava]

Калі ты будзеш абсалютна спакойнаю, як Я. Крычы на мяне па тэлефоне матам. І тады Я Буду шчасьлівы абавязкова. Ты ж пажадала мне шчасьця, любая, А я паверыў. Я вельмі даверлівы. Калі ты будзеш сьмяяцца, Безь мяне, Пазвані мне, дарагая, І крычы на мяне матам. Крычы да сьлёз. Да.
Мне падабаецца, калі ты плачаш,
Канечне, гэта мярзотна, але шчыра/\.Ты шчырая. Да.
І я шчыры. Я хлусіў толькі два разы ў жыцьці. Не скажу калі. Відаць, ты сама ведаеш.
Ты, як акурак, кінуты з балкона,
Гарыш тры секунды. Я буду кідаць цябе на асфальт, Каб ты гарэла долей.
А яшчэ ты не памрэш маладой. Бо гэта надта хораша для цябе. А мне ўсё кажуць, што ты - чалавек нехарошы.
А потым мы йзноў пойдзем гуляць па ярах. І ты...
Ты будзеш сьмяяца і пытаць, як я жыў безь цябе.
Блядзь. Лепей бы ты проста крычала на мяне матам.
Гэта, як песьня. А я магу проста не падымаць слухаўку.

І так усё жыцьцё.
Link14 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | June 11th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]