| Гррр... Грааазь. |
[Jul. 17th, 2006|01:50 pm] |
| [ | Current Music |
| | Cabaret Voltaire - Warm | ] | У героя маіх сноў - безабразнага Мілана Огньэновіча ночас было маленькае прыватнае сьвята - танная малдаўская шлюха ў сукупнасьці з таннай бутэлькай малдаўскага віна. Няшчасны Мілан быў моцна п'яны і вяшчаў шлюсе пра птушкі й каханьне. Плакаўся ёй у чулкі сетачкай і крычаў у вакно неграм нейкае плаксівае блюзьнерства. У іншым эпізодзе А й Б біліся на дуэлі з-за Надзеі. А я бегаў па кватэры з новай кітайскай сякерай за гіганскімі залатымі ўхавёрткамі, якія выраслі з маёй галавы й павываліваліся праз вушы. Ноча выдалася складанай. Раніцою я сабраўся з думкамі. Плюнуў у фрэндстушку, бо яна аддавала толькі кепскім настроем. Плюнуў у тэлефон, бо ён забараняў мне дзванкі. Плюнуў у ложак. Плюнуў у слоік з агуркамі. Плюнуў з балкона на альфа-рамэу. Плюнуў і засьпяваў пра маю югаславію. Бо я раўнівы чамусьці, што пізьдзец. І злы, як расамаха. |
|
|