aj - July 24th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

July 24th, 2006

Тое. Іншае Басовішча. [Jul. 24th, 2006|01:41 am]
Падляшша багатае на ячмень ды маладую кукурузу, якую зьбіраюць дзеля марынада. Скрозь Падляшша бяжыць дзікая ржавая чыгунка, па якой ўжо паўвека ня ходзяць цягнікі. У Падляшшы старыя людзі - праваслаўныя, а маладыя - гопнікі. А лясы Падляшша чапляюцца алешынай за ногі й рукі, лашчаць ялавічным вецьцем твар і праганяюць ордамі камароў. А як ехаць імі, то частуюць касьцянікай - балезнай для зубоў ягадай. У мястэчку Супрасьлі цячэ рака Супрасьль, яе неглыбокія воды грызуць, угрызаюцца й цалуюць высокія берагі. На берагох стаяць высокія барочныя дамы, чыісь дахі абжытыя бусламі. У Беластоку мне не прадалі трусы з бусламі, а толькі сшыткі за літары. Алі самае страшнае тое, што я так і не набыў сабе дваццаць мэтраў агародавага вужа.
Агародавы вонж так і ня стаў маім сябрам.
Другі раз запар для мяне ня стала сябрам Падляшша. Навекі згубленае роднае, але суседняе занятае. Ня самы подлы край у маім жыцьці, але бадай што найсумнейшы.
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | July 24th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]