aj - July 26th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

July 26th, 2006

Паўдзённае [Jul. 26th, 2006|03:17 pm]
Антэніда й Йован кахалі адна аднога бязьмерна, прыгожа й бязьлітасна. Аднойчы ў іх жыцьцё закралася нешта кепскае, з чаго Йован пачаў стагнаць, крычаць на лёс і ліць гіганскія салёныя сьлёзы. Добрая Антэніда спрабавала лячыць свайго каханка сэксам. І вось аднойчы пад час любоўнага акту Йован схапіў з начной тумбачкі нож і разоў шаснаццаць ударыў сваё горла. Так скончылася прыгожае й шматабяцальнае каханьне: Йован памёр на месцы, а Антэніда, якая знайшла сябе на акраваўленых прасьцінах з любімым трупам у сабе захварэла на нэрвовы цік ды з'ехала ў Варшаву. - такую адкрыта дурацкую гісторыю распавёў мне памежнік з майго сна. Пры гэтым ён рабіў гэта з такім захапленьнем і неверагодным недаступным мне талентам, што я пачаў зайздросьціць і менавіта таму перапісаў яе вам у значна горшым варыянце.
Да. У сне мой дом знаходзіўся ўтваральнікам дзяржаўнае мяжы, прыкладна як рака ці горны храбет, таму памежнікі ў ім былі рэчаіснасьцю.
А яшчэ я гуляў зімовым полем з дзевачкай Эжотай, мы гутарылі аб кветках і атвратнасьці рыса, пакуль не сустрэлі яе былога мужыка Трышчана, які грамагласна заржаў, сказаўшы: Прывет, і пака, бо я пайшоў шукаць сваю новую Люлечку.
Эжоту гэтыя словы вельмі смуцілі, бо Трышчан пяць гадоў ласкава называў яе Люлечкай. Так яна назвала Люлечкай свой жж, іспісала гэтым ймём увесь свой нататнік і скупіла ўсе кубкі. Цяпер громка рыдала на маём раме й чырванела дарослым матам.
Гэты ліст - самы дзіўны. Я ня ведаю навошта я яго напісаў. Учора бачыў, як па маніторы поўзала вялізарная муха - сьляпень. Мне здаецца гэта зараз значна больш важным, чым новая гарачая кропка, якую трэба было знайсьці.
Link1 comment|Leave a comment

[Jul. 26th, 2006|11:32 pm]
З чорным днём беларускай касманаўтыкі!
Link4 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | July 26th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]