| Nisam ni zadnji, ni prvi. |
[Aug. 1st, 2006|06:50 pm] |
А ноччу раптам на пыльны сьветлагорскі асфальт запападаў дожджык. І я ўсё ўставаў з ложку, уключаў сьвятло, ды выключаў, каб легчы зноў, каб потым ізноў запаліць і ўстаць. Дзіўныя, але разам з тым, такія звыклыя й знаёмыя думкі сьвідравалі мае паўшарры, а я ўсё спрабаваў і спрабаваў забіць надакучлівую драпежную муху ўдарам нагі. А лета тым часам ідзе, і ўжо рэжа мяне сваім сталёвым сярпішчам такі во-о-о-осьмы месяць жнівень. І хаджу я ўвесь у думках маркотных і неразуменьні абсалютным. І хочацца... Вееельмі хочацца. Хочацца крыкнуць трансцэндэнтальнае й ўжо да болю звыклае "хадзем!". Крыкнуць яго ўсяму свайму: начным ліхтарам, тралейбусам у Малінаўку, аркам панэльных дамоў, птушкам і іхняе гнёздам. Хочацца "хадзем!" рыбам і гарлачыкам у ставу з бэнзольнымі плямамі. Усяму, палям, ніцым вербам, травам, лошыцы, соснам, дубровам, стадыёнам і аэрадромам. А баюся. А страшна. Бо заўтра, яно ня можацца з тонкіх вуснаў лахматага падлетка, бо яго не бачна праз занудствы і іншыя марудствы. Яно трэба, каб моцнае, відаць, і можна было на ім павіснуць. А я - то самая пятля, канечне. Але за гэтыя дні на мяне звалілася столькі горкага, кіслага й салёнага, што я трызню праз падзею. Нічога... Я люблю перамагаць і я перамагу. Бо іначай ніяк. У мяне кроў бурліць і з вушэй ільецца прага да жыцьця. Таго самага, што малюю ў сшытках і paint'це. PS У шафе знайшоў самаробную маляваную купюру ў сто леяў, датаваную 98-ым годам. Ужо ва ўзросце адзінаццаці няпоўных гадоў я быў здатны падробліваць румынскія грошы. |
|
|