| Пра музыку |
[Aug. 17th, 2006|03:43 am] |
| [ | Current Music |
| | Mighty Mighty Bosstones - Drunks and Children | ] | Я тут курнуў, падумаў і вырашыў, што лепшай назвы для групы, чым "Gavrilo Princip" быць ня можа. І бомба. І гістарычная справядлівасьць. І гучыць. І грае. Я проста геній. Ну а індастрыял сайдпраэкт можна ў адпаведнасьці назваць Mlada Bosna. "І ў гэты момант машыну заўважыў Гаўрыла Прынцып, што набываў у суседняй краме буцерброд. Ён падбег да машыны й выстраліў цяжарнай Францавай жонцы Софі ў жывот, а пасьля й самому Францу Фердынанду ў шыю. Як і выканаўца папярэдняга няўдалага замаху на Фэрдынанда, Чабрынавіч, Гаўрыла паспрабаваў атруціцца, але яго званітавала. Потым ён паспрабаваў застрэліцца, але людзі, што ўжо пасьпелі падбегчы, забралі ў яго пісталет. Яго зьбілі — так жорстка, што у турме яму прыйшлося ампутаваць руку." Злосьць, крыўда, экспромт, рамантыка, цірарызм - вось складальнікі пасьпяховага камерцыйнага праекту. То вам не "Таварышч Маузер". То "Гаўрыла Прынцып". Ну альбо на худой канец - "Ігнат Грынявіцкі". |
|
|