aj - August 25th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

August 25th, 2006

Амізе В. [Aug. 25th, 2006|05:23 am]
[Current Music |...cuando canto mi cancion...]

¡Буэна маньяна!
Я б табе, канечне, проста так бы нічога не напісаў, бо не мая справа то - пісаць паршывыя сьлюньцяйскія лісты. Але дзела тут, разумееш, такое - незвычайнае.
Дарагая аміга, карамба тысячы д'яблаў, вельмі прашу цябе, не абурайся ды не закатвай свае вочы небу, калі на вячэрнім свабодным канцэрце я падыду да цябе поўны найгранага гонару, пушчу табе тытунёвы дым наўпрост у твар ды так прамоўлю: "¡Аміга! ¡Ты выглядаеш, як падзалупны тваражок Сьвятога Фернанда! Ты ж ведаеш, што табе, як і мне пасуюць валасы, зачосаныя назад, што не тырчаць ва ўсе бакі, як у тваіх непуцёвых дружкоў."
Я абавязкова буду апрануты ў чорны касьцюм, а за пасам у мяне будзе халодная "бярэта". І чарнавокую мучачу, што я буду зь непрыхаванай агідай сьціскаць рукой у залатым бранзалеце, ахрышчу Эсперансай - маёй жанчынай з Гвадалахары. А вочы будуць блішчэць і цыгарэта будзе тлець няспынна пры любой нагодзе.
Так, згодны, гэта ўжо ўсіх заябаўшая роля, ты разумееш, але дах мне рве чыста па-тэме. Зрывае дах стала.
Ты кажаш, што мяне Там зацкуюць за мае сьветлыя валасы й вочкі. Але я табе веру, бо гадзіны перад люстрам не далі жаданага эфекту і, расчараваны, я стаміўся пераглядаць любімыя кадры.
Так што, калі й прыду я вечарам на плошчу імё якой - індыйская сіліконавая даліна, то прыду самы звычайны. Фабрычны нат. З жартамі пра ўсё. І поўны сьмяротнай прадвосеньскай тугой.
А потым ужо мы вып'ема з табой тэкілы бланкі кон соль дэ ля савор пад закаханага Хуанэса, і я застралюся з пустой бутэлькі. Бо "бярэты", на жаль, ня маю.
Прывітаньне табе ад усёй маёй харошай Мантарэйскай сям'і і добрых дружкоў.
Твой Антоніо.
PS
Калі раптам буду Усташам, сепаратыстам з ЭТА альбо в'етнамскай шлюхай - ня вер, гэта ня Я. Гэта мой злы двайнік, які па-любэ недзе йснуе.
LinkLeave a comment

Я знаў дзевачку... [Aug. 25th, 2006|05:08 pm]
Не гуляй под дождем без нужды, не целуйся с кем попало,
А пославши кого-то, бейби, не надейся на взаимность.
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | August 25th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]