| дзівны горад Бангалор, аль дзівнее Кгоа! |
[Aug. 26th, 2006|03:35 am] |
Братцы мілыя, дзеці зямлі-маткі маёй, вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі: Трохі аб нашай долі-нядолі, трохі аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, - сказаў прэзыдэнт, прапануючы рэформу гаротай беларускай мовы, якая вжо цэлых 50 гадоў ня мела апдэйту.
Мне вельмі трэба пісталет. Я хачу забіваць. |
|
|
| Пяршыць |
[Aug. 26th, 2006|11:19 pm] |
| [ | Current Music |
| | Joy Division - Love Will Tear Us Apart | ] | Блеюць шыбы ў сьценах, блеюць бееее. Тармазнуць бы, вжо адна канечнасьць прамокла, хутка будзей наступная. Колькі іх у мяне там... І матузкі мокнуць ды разьвязваюцца ў самыя тыя моманты. Тармазнуць бы, дык парасон трэ скідваць, дык арку якую-небудзь знайсьці, каб дождж таво. Па энэрцыі нясе дзесь у бок Нямігі, і царква б'е гадзіны, а ратуша нагадвае флякон дарагога парфуму. Якая вашая жыцьцёвая мэта? - спыняе мяне дзеўка з юрлівымі вачыма сацыёлага, - Якая? Выябаць усіх былых аднаклясьніц без разбору..., - адпявадаю. Значыць ніякай. Дый што за пытаньні. Пачынаю вярцець галавой і шалёна прыціскацца да муроў. Гэта птушкі мяняюць месца дысьлякацыі. З базы ў зачыненым хворым парку пералятаюць на ЦДО - выключнае месца тусоўкі. Ну і што? - крычу сам сабе. Ну і няхай! Я ж самадастатковы. Я ж не ў тупіку. Дзень сьмяецца нада мной, аплаквае дажджом, разьвязвае матузкі, прымушае рыпець рычаць сіпець гарлапаніць песьні й сілкавацца ў страўнях на тышшу. На гадзіньніку шэсьць дваццаць тры. Я ўжо бязьлітасна кудысьці спазьніўся. |
|
|