| 1 на сэптэўры |
[Sep. 2nd, 2006|01:34 am] |
| [ | Current Music |
| | The Cure - Subway Song | ] | Стары юродлівы лгун з Консула, які нарадзіўся з матаролай, якому падносілі кастлявых негрыцянак кошыкамі ў Анголе, гадаў мне па руцэ: "даўняе першае й апошняе та лёгка бяз крыкаў страчанае каханьне" - то было адзінае, што ён убачыў сярод манарэльсаў і с-банаў маё далоні. Праўда жа! Хаця я бы ахватней паверыў бы старой формуле - лінія жыцьця-χ-трамвайныя рэйкі. Дык астатнія ахвяры - не бабалюбы, але бабаёбы. А я як заўжды са сваімі каханьнямі (-ньнем!)... Увесь гэны дзень сярод малодзенькіх і харошанькіх першакурсьніц балела мая закахана страчаная галава. Адносныя сымптомы. І сыноптыкі дарагія пужаюць цяжарам аднекуль з поўначы. Дажджамі, навальніцамі, вагнём. А ў Зялёным Лузе жыве зялёны лузер. І я йзноў падману ўсіх вадою з фантана. |
|
|