| Kuna repom |
[Sep. 9th, 2006|03:49 am] |
| [ | Current Music |
| | Poslednja igra leptira - Taxi | ] | Калі ў цябе ёсьць дзяўчына, ты жывеш у нармальным рэжыме: устаеш рана й кладзесься, калі паложана. Калі ў цябе хворыя ныркі, то кожныя два гады ў лістападзе ты пісаеш крывёю ды баісься нават глянуць на буракі з шчаў'ем. Калі ў цябе ёсьць пісталет, ты робісься гаспадаром уласнага мікракосму. Калі ў цябе ёсьць вадародная бомба, ты глядзіш на рэчы пад іншым вуглом. Аднаго хера! Я вольны, як пузаты дрозд восеньню, калі гняздо пабудаванае, а птушанятаў забрала куніца.
Pstscrptm Кепска, што Плутон перастаў быць планэтай. Я не магу зразумець якім чынам, але гэта неяк паўплывала маё жыцьцё. |
|
|