aj - September 27th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

September 27th, 2006

Серадзішча [Sep. 27th, 2006|10:34 pm]
[Current Music |Drolls - In Taberna]

Сёньня сьветлафор для людзей праз Леніну вуліцу даваў чырвонае сьвятло пяць хвілін. Самыя адчайныя пешаходы лезьлі пад машыны, церпялівыя кшталту мяне - чакалі. Нарэсьце, калі зазьзяла зялёнае, два натоўпы з двух бакоў вуліцы з тумакамі й лаянкамі папёрлі адзін на адзін.
Паміраць сёньня шкада, то ж слаўны быў дзянёк. Але пасьпеў занадта шмат, хоць і з брыдкага піўнога бадуна, прыдумаў сабе каханьне моцнае восеньскае, прагуляў у букмейкерскай канторы, забіў чатыры галы і бачыў, што футбольны мяч у Сьвіслачы - зусім шчэ не канец. Так што ўсе вольныя, бо я дэцл заняты. І літар "Біле" на адкрытым Prostor'ы каштуе ўсяго дзьве драхмы, што радуе многа і ў розных мястох.
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | September 27th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]