| BACK DOOR RADIO |
[Sep. 30th, 2006|12:36 am] |
| [ | Current Music |
| | angelic upstarts - teenage warning | ] | Сёньня мы спайвалі малалетніх. Мы лавілі дзяцей за рукі і ўлівалі ім у глыткі танныя віны. Побач праносіліся самыя прыгожыя жанчыны ў горадзе, а я думаў як заўсёды толькі аб адной сваёй чарговай непаўторнай. Музыка ў навушніках была суцэльным 69' і час быццам бы спыніўся дзесь там, дзе таіцца таінства майго гіпофіза, і піў-піў-піў-піў і спайваў мірыяды нэйронаў. А потым былі тры гадзіны ў міліцыі і непадпісаны пратакол. З хлопца зьнялі матускі й рэмень ды пасадзілі ў каталажку. Пастарунак - філіял пекла. Там невыносна пахне серай і людзі ходзяць вешацца ў туалет. Ім заўжды здаецца, што шарыкі ртуці - самае жуткае відовішча ў плянэтарным сьвеце. А мне... ніколі не скажу што здаецца. |
|
|