| Пра паэтаў, паэтэс і іх хуткую сьмерць. |
[Oct. 5th, 2006|02:39 am] |
Аднасортна на рэсорце распаўсюдзіўся сябрук Трыццаць тры зялёных хвата раскрываюцца паўсюль Верым, можам, пераможам, - так сказаў зялёны хер Нам сягоньня не да сьмерці, нам сягоньня проста вер. На Сьвіры і край да краю немагчыма гаварыць, Што такое, хто такое? І кастрычнік не худзіць. Дваццаць пяць зялёных крылаў, развялося халуя. Хай кадук цябе паборыць, вось такая ерунда. Дык скажу я вам, рабяты, што, маўляў, мяне няма. А што тут ды перад вамі, гэта проста ніфіга. Ніфіга не прастакваша, ніфіга не трамадол, Ні Сапега, ні татарын, ні арлан, ні самагон. Гэта Пеця за ноўтбукам - очань хітры чалавек. Пеця-клоўн, Пеця-масьцер і патэльня і гандон.
Вось такое дзела, людзі, і юпіцер не пры чым. Проста мне цяпер, рабяты, пІсаць стала не аб чым.
Сустрэў надоечы адну людзіну. Вершы пішу, - кажа. Быццам бы вершы пісаць так чудзесна. Ненавіжу вершы і паэтаў. Часам мне здаецца, шо паэты горшыя ад папоў сярэч сьвятароў. Папы проста тоўстыя нейкія і пальцы ў іх, як сасіскі, і бароды тлустныя. А паэты проста як на падбор, - усе пракажонныя, вадзяністыя і з бальшымі выпуклымі скронямі, бо там хаваецца ПАЭЗІЯ. Мне здаецца, што ўсе паэты павінны ў адначасьсе памерці, бо на страшным судзе ім, як і папам і тарэадорам з нахабнымі буфетчыцамі, прыйдзецца вельмі нясладка. А уж лепей чысьціцца гадоў так з трыццаць, чым да самога суда атручваць людзям жывот сваімі вершамі. Ці проста выбіваць з іх усю тую ПАЭЗІЮ трэба, бо яна - відавочны корань усіх сусьветных зол ад заснаваньня горада гарадоў Рыма да вадароднай бомбы паэта Сахарава. Я тут заўважыў, шо паэзія часам у ягадзіцах хаваецца, бо як плюхнуся куды на задніцу неглядзя, дык адразу і пруць розныя віршы розныя, ды прочыя паскудныя паэтычныя штучкі. Я чалавек мяккі, але сваё злое слова сказаў. І бутылачку б зара якую, нешта ў горле перасохла. |
|
|