| лытдыбр аднага далёкага друга |
[Oct. 21st, 2006|12:44 am] |
| [ | Current Music |
| | Jimi Hendrix - Izabella | ] | Мяне на ймя Апалінарыям Юстынавічам. І я прачнуўся сёньня рана, каб зьесьці буцербродаў са шпротамі й пайсьці на тралейбус. У тралейбусе патэлефанаваў бацька, маўляў, трэба ехаць у Ждановічы і забіраць ў Бахцяра грошы. У справах усё мой бацька. Няма яму калі. З тралейбуса на электарцыі прыехаў на рынак. Шукаў доўга таго Бахцяра. Знайшоў сярод рэчнамётаў з джынсам. Грошы мужык аддаваць не хацеў, відаць з-за выгляда майго субтыльнага ды тварчыка мілага. Спытаў Бахцяра аб нацыянальнасьці. Азербайджанец, - кажа. Я йму раз у сані! І другі раз у сані. Грошы падлец аддаў. А з рынка уцякаў я на таксоўцы, баючыся помсты алахавай. У горадзе было нейк горача. Патэлефанаваў Руслану пра піва. Сустрэліся ля помніка Коласу. Русал зь дзьвума блядзямі ўабдымку, на твары усьмешка нейкая. Дурак. Я йму раз у сані, і блядзі адной у сані. Бяжаць! Бяжаў нядоўга, спыніўся ля шапіка й набыў сабе газэту "Усё аб футболе", бацька пра грошы казаў, што толькі вечарам, таму часу было шмат. Сядзеў у скверыку на бульвары Талбухіна чытаў газэту: вугоры мальце прагулялі - непрыемны народ. Нешта тэлефанаваў Руслан, разы чатыры, але адказваць яму я не адказваў. Надакучыла. Схаваў марожанае і патылефанаваў Басі. Адказваць яна мне не адказвала. Сталася сумна. Хіба надакучыў. Тры гадзіны бадзяўся па горадзе. Вынікам сеў у аўтобус і паехаў самастойна да Басі. Адмкнула дзьверы ў лёгкім халаціку. Пасьля душа відаць, як шчэ атапленьне не ўключылі. У яе прыгожыя ногі і кароткая чоха. Спытаў аб нацыянальнасьці. Кажа: "Аполя, ты што? Украйінка я...". Даў у сані. Заплакала. Даў яшчэ раз і зьбёг. Не люблю, калі жанчыны плачуць. Знайшоў сябе ля крамы на Сухарава. Сухарава - з націскам на перадапошні склад - нейкая Японія. Узяў бутэльку "рэчацкага" й гуляў полем, дзе абрыпаў бляпіху жоўтую кіслую, уяўляў сябе нарвескім сухагрузам. Кой-як дабраўся дамоў. Зноў балела галава: мігрэні... Восеньню так заўсёды. Дома бацька крычаў на мяне і лаіўся, называў нетактычным крэтынам, казаў, што я раблю ўсё няправільна. Я параіў яму мяне звольніць. Цяпер заснуць доўга не магу, заўтра ў Валожын ехаць на сорак дзён. Вось і думаецца аб вечным. Дый спаць разлюбіў, бо ўсё толькі гэнацыд армянаў сьніцца. Старыя дубальтоўкі і крыкі на незразумелай мове. Крыкі загадаў і енк аб дапамозе, гучная безнадзейная мальба. |
|
|